Аляксандр Юліянавіч Бранавіцкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Юліянавіч Бранавіцкі (29 сакавіка 1914, в. Танежыцы, Слуцкі раён — 24 ліпеня 1975) — беларускі савецкі вучоны ў галіне патафізіялогіі. Член-карэспандэнт АН БССР (1950), доктар медыцынскіх навук (1940), прафесар (1948). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1971)[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і[2]. Скончыў 2-і Ленінградскі медыцынскі інстытут у 1936.
Пасля абароны дысертацыі А. Ю. Бранавіцкі ў 1941-44 загадваў кафедрай патафізіялогіі ў Іркуцкім медыцынскім[2]. У 1944-50 у Інстытуце агульнай і эксперыментальнай паталогіі Маскоўскага стаматалагічнага інстытута[2]. З 1950 дырэктар Інстытута тэарэтычнай медыцыны АН БССР, у 1953-59 загадчык аддзела ўзроставай фізіялогіі Інстытута аховы мацярынства і дзяцінства Міністэрства аховы здароўя БССР. У 1958-63 загадчык кафедры патафізіялогіі, прарэктар па навуковай рабоце Мінскага медыцынскага інстытута[1][3].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Аўтар прац па праблемах рэактыўнасці арганізму , шоку, следавых рэакцый у паталогіі, ролі нервовай рэцэпцыі ў паталогіі, кампенсатарных прыстасаваннях і метадалагічных пытаннях медыцыны. Займаўся даследаваннямі дваістай, унутрана супярэчлівай прыроды хваробы, прыроды злаякасных новаўтварэнняў[1].
Навуковыя працы
Аўтар больш за 40 навуковых прац[3].
Асноўныя працы[3]:
- Влияние выключения дистантных анализаторов на течение патологических процессов // Современные вопросы нервизма в физиологии и патологии. М., 1958.
- Опухолевый рост как следствие утраты компетентности соматических клеток к нервнотрофическим влияниям // Нейрогуморальные механизмы заболевания и выздоровления. М., 1971.
- Динамика взаимоотношения патологических и компенсаторных реакций организма при некоторых формах нарушения кровообращения. Мн.: Беларусь, 1974 (в соавт.).
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны медалямі[3].
Зноскі
- Броновицкий Александр Юлианович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 83. — 737 с.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads