From Wikipedia, the free encyclopedia
Мэдысан Кіз (англ.: Madison Keys; нар. 17 лютага 1995 года, Рок-Айленд, ЗША) — амерыканская прафесійная тэнісістка; фіналістка аднаго турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША-2017); паўфіналістка чатырох турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе; пераможца сямі турніраў WTA ў адзіночным разрадзе; былая сёмая ракетка свету ў адзіночным разрадзе; пераможца United Cup 2023 у складзе зборнай ЗША; пераможца парнага турніру Orange Bowl (2010); пераможца адзіночнага турніру Orange Bowl (2007, турнір сярод 12-гадовых).
брыт. англ.: Madison Keys | |
Нарадзілася |
17 лютага 1995[1] (29 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рэзідэнцыя | Бока-Ратон, ЗША |
Рост | 178 см |
Вага | 66 кг |
Прафесійная кар’ера | 2009 — ц.ч. |
Вядучая рука | правая |
Удар злева | двухручны |
Трэнер(ы) | Георгі Руменаў |
Прызавыя грошы | 18 203 395 $[1] |
Адзіночны разрад | |
Вынікі (в/п) | 376–213[1] |
Тытулы | 7 WTA, 3 ITF |
Найвышэйшы рэйтынг | 7 (10 кастрычніка 2016) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | 1/2 фіналу (2015, 2022) |
Францыя | 1/2 фіналу (2018) |
Уімблдан | 1/4 фіналу (2015, 2023) |
ЗША | фінал (2017) |
Парны разрад | |
Вынікі (в/п) | 28–38[1] |
Тытулы | 1 ITF |
Найвышэйшы рэйтынг | 56 (24 кастрычніка 2022) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | 3-і раўнд (2014) |
Францыя | 1/2 фіналу (2022) |
Уімблдан | 2-і раўнд (2014) |
ЗША | 2-і раўнд (2012) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Апошняе абнаўленне: 17 ліпеня 2023 года |
Мэдысан — адна з чатырох дзяцей Рыка і Крысціны Кіз; трох яе братоў клічуць Сідней, Мантана і Хантэр.
Калі ўраджэнцы Рок-Айленда было чатыры гады, бацькі ўпершыню прывялі яе на тэнісны корт і далі пайграць з ракеткай і мячом. З дзевяці гадоў Кіз займаецца ў Акадэміі Крыс Эверт у Бока-Ратоне.
Найлепшы ўдар — падача, улюбёнае пакрыццё — хард. Найбольш незабыўны эпізод кар’еры: удзел у тэнісным матчы ў Коста-Рыцы, калі побач здарыўся землятрус.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.