From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікала́й Гена́дзевіч Ба́саў (14 снежня 1922, горад Усмань, Тамбоўская губерня — 1 ліпеня 2001) — савецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1964). Замежны член Балгарскай АН (1974). Дэпутат Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР 9—11 скліканняў ад Масквы.
Мікалай Генадзевіч Басаў | |
---|---|
руск.: Никола́й Генна́диевич Ба́сов | |
Дата нараджэння | 14 снежня 1922[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 1 ліпеня 2001[2][3][…] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Ksenia Tikhonovna Basova[d] |
Дзеці | Dmitri N. Basov[d] |
Род дзейнасці | фізік, вынаходнік, выкладчык універсітэта, палітык |
Навуковая сфера | радыёфізіка, фізіка[5] і квантавая электроніка[5] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Міхаіл Аляксандравіч Леантовіч[d] і Аляксандр Міхайлавіч Прохараў |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
прэмія Калінгі[d] (1986) honorary doctorate of the University Polytechnic of Madrid[d] (28 студзеня 1985) Edward Teller Award[d] (1991) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пасля Вялікай Айчыннай вайны Басаў паступіў у МІФІ, абараніў дыплом ў 1950 годзе. З 1948 года ён працаваў лабарантам ў Фізічным інстытуце імя Лебедзева АН СССР (ФІАН), дзе і працягнуў працу пасля атрымання дыплома пад кіраўніцтвам М. А. Леантовіча і А. М. Прохарава. У 1953 годзе Басаў абараніў кандыдацкую, а ў 1956 годзе — доктарскую дысертацыю.
У 1958—1972 гадах Басаў з'яўляўся намеснікам дырэктара ФІАН, а з 1973 па 1989 год быў дырэктарам гэтага інстытута. Тут у 1963 годзе ён арганізаваў Лабараторыю квантавай радыёфізікі, якую ўзначальваў да сваёй смерці. У 1962 годзе Басаў быў абраны членам-карэспандэнтам АН СССР, а ў 1966 годзе — акадэмікам АН СССР, пасля абіраўся ў прэзідыум Акадэміі навук (член прэзідыума АН СССР з 1967 па 1990 год, РАН з 1991). Басаў быў галоўным рэдактарам часопісаў «Навука», «Квант», «Квантавая электроніка», «Прырода», у 1978—1990 гадах з'яўляўся старшынёй праўлення Усесаюзнага асветніцкага таварыства «Веды», быў зменены на гэтай пасадзе К. В. Фраловым.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.