пісар і канцлер літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікалай Малдрык (1380-я — да 1439) — службовец Канцылярыі пры вялікім князю Вітаўце, пісар (1425—1430) і канцлер вялікі літоўскі (1429).
Мікалай Малдрык | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1380-я |
||||||
Смерць | да 1439 | ||||||
Род | Малдрыкі | ||||||
Адукацыя |
З незаможнага шляхецкага роду Малдрыкаў з Радамскага павета. Мяркуецца, што кар’еру пачаў як каморнік каралевы польскай Ядвігі.
З пачатку XIV ст. служыў у канцылярыі вялікага князя Вітаўта. У 1412 годзе склаў прывілей Вітаўта на наданне Віленскаму капітулу воласці Убарць, пазней да 1430 года без перапынку выступаў як гаспадарскі пісар і сакратар канцылярыі. Меў першынства сярод іншых пісараў гаспадарскай канцылярыі, фактычна быў канцлерам, пра што сведчыць дакумент 1429 года.
Выконваў дыпламатычныя місіі, праводзіў перамовы з крыжакамі пра пагранічныя праблемы, у 1429 годзе разам з панамі Румбальтам Валімонтавічам і Янам Гаштольдам быў паслом да Ягайлы ў справе каранацыі Вітаўта.
Часта наведваў Польшчу, дзе валодаў шэрагам вёсак і жыла яго жонка. Атрымліваў ад Вітаўта багатыя падарункі, пазычаў грошы нават Ягайлу, што выклікала незадаволенасць у вялікай княгіні Ульяны Гальшанскай. Памёр, заняты гаспадарчымі клопатамі ў сваіх маёнтках у Польшчы[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.