Ян Гаштольд
(пам. 1458) ваявода віленскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ян (Івашка) Гаштольд[4] (? — 1458) — староста дарсунскі, маршалак надворны вялікіх князёў ВКЛ Вітаўта і Свідрыгайлы, намеснік смаленскі (1436-40), ваявода трокскі (з 1440), віленскі (з 1443)[4]. Сын Андрэя Гаштольда.
Remove ads
Біяграфія
На Гарадзельскім сойме[4] (1413) прыняў герб «Габданк», удзельнічаў у заключэнні Мельнскага пагаднення (1422), падтрымаў Свідрыгайлу ў яго барацьбе супраць Ягайлы, а ў 1432 г. — Жыгімонта Кейстутавіча ў барацьбе супраць Свідрыгайлы. У 1440 г. узначаліў групоўку магнатаў, якая дамагалася абрання вялікім князем сына Ягайлы Казіміра[4], стаў яго выхавальнікам і фактычна правіцелем ВКЛ. Пасля таго як у 1446 г. Казімір абраны і каралём Польшчы, перайшоў у апазіцыю да яго[4]. Рыхтаваў планы да дзяржаўнага перавароту[5].
Апроч Геранён, валодаў атрыманымі ад вялікіх князёў Меднікамі пад Вільняй, Тыкоцінам на Падляшшы, Дзевянішкі і Жослямі ў сучаснай Літве, Дарагабужам у Смаленскай зямлі, Палоннай на Валыні.
Remove ads
Сям’я
Ян быў сынам Андрэя Гаштольда і дачкі Міхаіла Адванца з Бучача , заснавальніка роду Бучацкіх .
Быў двойчы жанаты, ад першага шлюбу з Даротай з Завішаў меў сыноў Войцеха, Марціна і Юрыя, а таксама дачок Марыю ды Аляксандру. Другая жонка — Альжбета з Друцкіх-Трабскіх.
Радавод
Якуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Талівойш | Юрый | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гаштольд | Андрэй | Пётр | Ян | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Войцех | Альбрэхт | Станіслаў | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Марцін | Альжбета | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ян | Юрый | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Марыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Аляксандра | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Зноскі
- Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 72.
- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 229. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 228, 229. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- Гаштольды // Ян // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 141. — 737 с.
- Пазднякоў В. Гаштольды // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 518. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads