Убарць
рака ў Беларусі і Украіне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Убарць — рака ва Украіне і Беларусі, правы прыток Прыпяці.
Даўжыня 292 км. Плошча вадазбору 5820 кв. км. Агульнае падзенне ракі — 96,3 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні — 0,3‰. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 24,4 куб. м/с.
Remove ads
Назва
На думку А. Трубачова, В. Лучыка, М. Янко, назва ракі Убарць паходзіць ад славянскага борць «дупло, у якім жывуць пчолы»[1][2][3].
В. Жучкевіч лічыў такое тлумачэнне менш верагодным і звязваў назву з ландшафтным тэрмінам уборак, прыбор «мясцовасць ля бароў»[4].
Назва ракі Убарць (лац.: Hubort) упершыню згадваецца ў 1412 г. На некаторых картах XVII—XVIII стст. пазначалася назвай Алеўская (польск.: Olewsko), вярхоўе якой нагадвала Убарць, а вусце — Сцвігу.[крыніца не паказана 51 дзень]
Remove ads
Гідраграфія
Пачынаецца на вышыні 207,2 м над узроўнем мора каля вёскі Андрэевічы Емільчанскага раёна Жытомірскай вобласці Украіны. Цячэ па Алеўскаму раёну Жытомірскай вобласці і Лельчыцкаму раёну Гомельскай вобласці Беларусі. Вусце за 2 км на паўднёвы захад ад горада Петрыкаў Гомельскай вобласці. На тэрыторыі Беларусі Убарць мае даўжыню 126 км і плошчу вадазбору 1910 кв. км.
Разводдзе пачынаецца звычайна ў першай палове сакавіка (найбольшая вышыня над межанным узроўнем 4 м, сярэдняя 1,8—2,7 м), заканчваецца ў сярэдзіне мая. Устойлівая межань наступае ў ліпені (працягласць у сярэднім 3 месяцы). Замярзае ў пачатку снежня. Расход вады за 44 км ад вусця найбольшы 659 м³/с (1932), найменшы 0,44 м³/с (1935).
Даліна невыразная, месцамі зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Пойма двухбаковая, чаргуецца па берагах, яе шырыня ад 0,1—0,2 км у верхнім цячэнні да 1—5 км на астатнім працягу. У басейне ракі каля вёска Замошша і Свіднае наліўное вадасховішча Свіднае[5].
Рэчышча свабодна меандруе, звілістае, у ніжнім цячэнні моцназвілістае, зрэдку трапляюцца нізкія пясчаныя астравы. Шырыня рэчышча 10—15 м, у нізоўі месцамі да 60 м.
Асноўныя прытокі
Справа: Рудніца, Плотніца, Лохніца, Свідовец, Гурыстая. Злева: Нерасна, Літоша, Выгошча, Каросцінка.
Remove ads
Фаўна
У рацэ водзяцца шчупак, гусцяра, верхаводка, карась, плотка, галавень, краснапёрка, акунь.
На рацэ
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads