From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхаіл Аляксеевіч Ягораў (руск.: Михаи́л Алексе́евич Его́ров; 5 мая 1923 — 20 чэрвеня 1975) — Герой Савецкага Саюза, сяржант Чырвонай Арміі, разам з малодшым сяржантам Мелітонам Кантарыя пад кіраўніцтвам лейтэнанта А. П. Бераста ўстанавіў сцяг Перамогі на даху нямецкага Рэйхстага раніцай 1 мая 1945 года.
Міхаіл Аляксеевіч Ягораў | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 мая 1923[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 чэрвеня 1975[1] (52 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія і Сухапутныя войскі СССР[d] |
Званне | сяржант |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Ярмошанкі; рускі. Атрымаў пачатковую адукацыю, працаваў у калгасе. Падчас акупацыі Смаленскай вобласці войскамі вермахта ўступіў у партызанскі атрад. У дзеючай арміі са снежня 1944 года. Разведчык 756-га стралковага палка 150-й стралковай дывізіі 3-й ударнай арміі 1-га Беларускага фронту.
Разам з малодшым сяржантам Мелітонам Кантарыя ўзняў Сцяг Перамогі на даху рэйхстага падчас штурму будынка. Групай кіраваў лейтэнант А. П. Бераст. За дасканалы подзвіг яму Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 мая 1946 года было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем Ордэна Леніна і медаля Залатая Зорка за № 6972.
Да 1947 года заставаўся ў войску. Скончыў партшколу ў Смаленску. Працаваў на Руднянскім малочнакансервавым камбінаце. Загінуў 20 чэрвеня 1975 года ў аўтамабільнай катастрофе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.