Нарва, Нарова (эст.: Narva jõgi) — рака на мяжы Эстоніі і Ленінградскай вобласці Расіі. Выцякае з Чудска-Пскоўскага возера і злучае яго з Фінскім залівам.

Хуткія факты Нарва, Характарыстыка ...
Закрыць

Этымалогія

Паходжанне назвы не вядома, паводле найбольш распаўсюджанай думкі — ад вепскага слова, якое абазначае вадаспад ці цячэнне.

Геаграфія

Выцякае з Чудска-Пскоўскага возера каля вёсак Васкнарва (Эстонія) і Скам’я (Расія). Уніз па цячэнні ёсць яшчэ некалькі меншых вёсак, але да горада Нарвы берагі ракі пераважна лясістыя і забалочаныя. На рацэ пабудаваны дамбы ў Нарве і Івангорадзе і створана Нарвенскае вадасховішча даўжынёй 38 км. Нарва ўпадае ў Нарвенскі заліў каля горада Нарва-Йыэсуу.

Найбуйнейшы прыток Нарвы — рака Плюса, упадае ў яе ў раёне Нарвенскага вадасховішча.

Нарвенскі вадаспад

Паміж Нарвай і Івангорадам рака Нарва цячэ праз Балтыйска-Ладажскі ўступ і ўтварае Нарвенскі вадаспад, які некалі быў адным з буйнейшых у Еўропе[2].

Зноскі

  1. Narva at Narva-Ges, UNESCO: Water resources
  2. (Estonian) Suuroja, Kalle (2005). Põhja-Eesti klint. Eesti Geoloogiakeskus. ISBN 9985-815-53-X.

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.