Плюса

рака ў Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Плюса
Remove ads

Плю́са (руск.: Плю́сса)[2] — рака ў Пскоўскай і Ленінградскай абласцях Расіі, правы прыток ракі Нарва.

Хуткія факты Плюса, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 281 км, плошча вадазбору — 6550 км². Сярэдні расход вады каля горада Сланцы складае 46,3[1] м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 1,461[1] км³/год. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,14[1] м/км. Выцякае з т. зв. Заплюскіх азёр і сеткі асушальных каналаў каля пасёлка Заплюссе. Раней пачыналася з Заплюскага возера, якое пасля меліярацыйных работ абмялела і падзялілася на некалькі дробных вадаёмаў, якія пазначаюцца на картах як Заплюскія азёры. Цячэ спачатку пераважна на захад, затым каля пасёлка Добручы паварочвае на поўнач. Упадае ў Нарвенскае вадасховішча на поўнач ад горада Сланцы. Да ўтварэння вадасховішча, упадала непасрэдна ў раку Нарву. Рэчышча Плюсы звілістае, каля горада Сланцы парожыстае[1]. Берагі ў верхнім і ніжнім цячэнні вышынёй 3—6 м, бліжэй да вусця паніжаюцца[1]. Замярзае ў лістападзеснежні, вызваляецца ад лёду ў канцы красавіка — пачатку мая.

Прытокі Плюсы: Амуга, Песнеца, Курэйка, Пагуба, Чорная, Сяберка, Люта, Яня (Яна), Крапівенка, Вейнка, Руя і інш.[3] Густата рачной сеткі ў басейне ракі 0,64[1] км/км².

На рацэ горад Сланцы, гарадскі пасёлак Плюса, сяло Ляды і іншыя населеныя пункты.

Remove ads

Зноскі

  1. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 337. — 538 с. 100 000 экз. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads