From Wikipedia, the free encyclopedia
Небамун — чыноўнік сярэдняга рангу, які быў пісарам і ўлікоўцам збожжа ў перыяд Новага царства ў Старажытным Егіпце.
Небамун | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Nb Jmn Гасподзь мой Амон | |||||||||||||||
| |||||||||||||||
Род дзейнасці | пісар і ўліковец збожжа | ||||||||||||||
Дата нараджэння | XIV стагоддзе да н.э. | ||||||||||||||
Месца нараджэння | |||||||||||||||
Дата смерці | XIV стагоддзе да н.э. | ||||||||||||||
Месца смерці | |||||||||||||||
Месца пахавання | |||||||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||||||
Жонка | Хатшэпсут | ||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Небамун, як мяркуюць, жыў каля 1350 г. да н.э. і працаваў у велізарным храмавым комплексе каля Фіваў (цяпер Луксор), дзе шанаваўся дзяржаўны бог Амон. Яго імя перакладаецца як «Гасподзь мой Амон», і яго сувязь з храмам, у спалучэнні з важнасцю паставак збожжа ў Егіпет, азначала, што ён быў важным на практыцы чалавекам, хоць і не самага высокага рангу[1].
Небамун вядомы сёння з-за адкрыцця ў 1820 годзе яго багата ўпрыгожанай грабніцы на заходнім беразе Ніла ў Фівах. Хоць дакладнае месцазнаходжанне гэтай магілы цяпер страчана, фрызы з насценным роспісам з грабніцы былі набыты Брытанскім музеям, дзе яны цяпер знаходзяцца і лічацца адным з найвялікшых скарбаў яго фондаў[2][3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.