From Wikipedia, the free encyclopedia
Новыя Бабовічы[2] (руск.: Новые Бобовичи) — сяло ў Навазыбкаўскай гарадской акрузе Бранскай вобласці Расіі.
Сяло
|
Заснавана з XVII ст. У XVIII ст. — уладанне Кіева-Пячэрскай лаўры[3], цэнтр Бабовіцкай воласці.
З XIX ст. сяло ў складзе Навазыбкаўскага павета Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі. У 1859 годзе 281 двор[4].
З 1919 года ў Гомельскай губерні РСФСР, з 1926 года ў складзе Бранскай губерні. З 1929 па 1937 гады ў Навазыбкаўскім раёне Заходняй вобласці, затым у складзе Арлоўскай вобласці.
Са жніўня 1941 да верасня 1943 года пад нацысцкай акупацыяй.
У 1944 годзе ўвайшло ў склад Бранскай вобласці. Да 2009 года ў складзе Старабабовіцкага сельскага паселішча Навазыбкаўскага раёна.
У 1927 годзе сялянамі пры будаўніцтве былі знойдзены косці маманта. Выкладчыкі Навазыбкаўскага палітэхнікума Г. Э. Гітэрман і Д. П. Дзятлаў і студэнт А. В. Кротаў дасталі 156 костак, якія належалі 11—13 жывёлам[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.