беларускі мастак From Wikipedia, the free encyclopedia
Павел Юр’евіч Татарнікаў (нар. 23 ліпеня 1971, Брэст) — беларускі мастак-графік, кніжны ілюстратар, выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Павел Юр’евіч Татарнікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 ліпеня 1971[1] (53 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Юрый Іванавіч Татарнікаў[d] |
Род дзейнасці | мастак, выкладчык універсітэта, ілюстратар, графік |
Месца працы | |
Вучоба | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Прэмія Цёткі (2017) |
Сайт | tatarnikov.com (англ.) (бел.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў сям’і мастакоў. Скончыў Рэспубліканскі каледж мастацтваў (1989), аддзяленне графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (1995).
З 1997 года член Беларускага саюза мастакоў.
Займаецца станковай графікай. Творы Паўла Татарнікава захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Музея сучаснага мастацтва[удакладніць: камент.], Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.
З 1989 года займаецца кніжнай ілюстрацыяй. Супрацоўнічае з выдавецтвамі Беларусі, Вялікабрытаніі, Італіі, Расіі, Тайваня, Японіі.
Удзельнічаў у міжнародных праектах, у т.л. «Дольна Вісла» ў Гручне (Польшча, 2014), фестывалі Lucca Comics and Games у Луцы (Італія, 2015), «Эрэм III» у Вігры (Польшча, 2019), «Беларціс» у Монтэ-Карла (Манака, 2019).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.