Партал:Тэхніка
партал / From Wikipedia, the free encyclopedia
Запрашаем на партал «Тэхніка» |
|
Тэхніка (грэч. téchnē мастацтва, майстэрства) — сукупнасць сродкаў чалавечай дзейнасці, створаных для ажыццяўлення працэсаў вытворчасці і абслугоўвання невытворчых патрэб грамадства.
У тэхніцы матэрыялізаваныя веды і вытворчы досвед, набытыя чалавецтвам у працэсе развіцця. Тэхніка аблягчае працоўныя намаганні чалавека і павышае іх эфектыўнасць, дае магчымасць пераўтвараць прыроду. Па меры развіцця тэхніка замяняе чалавека ў выкананні тэхналагічных функцый, звязаных з фізічнай і разумовай працай. Тэхніка ўдзейнічае на прадметы працы пры стварэнні матэрыяльных і культурных даброт; выкарыстоўваецца для атрымання, перадачы і ператварэння энергіі; даследавання законаў развіцця прыроды і грамадства; перамяшчэння і сувязі; збору, зберагання і перадачы інфармацыі; кіравання грамадствам; бытавога абслугоўвання; вядзення вайны і забеспячэння абароны.
Абраны артыкул
BMW 328 — спартыўны родстар маркі BMW. Адзін з найбольш паспяховых спартыўных аўтамабіляў свайго часу — пераможца мноства спаборніцтваў — кальцавых гонак і ралі. Усяго да пачатку Другой сусветнай вайны аўтамабіль прыняў удзел у 172 міжнародных і нацыянальных чэмпіянатах, заваяваўшы 141 перамогу, у тым ліку перамогу ў 1000-кіламетровай гонцы Mille Miglia ў 1938 і 1940 гады, брытанскім ралі RAC у 1939 годзе і першае месца ў 24-гадзіннай гонцы ў Ле-Мане (руск.) (бел..
Да пачатку вайны вырабілі 464 аўтамабілі BMW 328, большасць з якіх мелі адкрытыя спартыўныя кузавы, але былі і спецыяльныя варыянты, якія вырабляліся па заказах (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Для візуальнай праверкі якасці яек выкарыстоўваецца аваскоп.
- Першы ў гісторыі начны паветраны таран здзейснены на самалёце І-15.
- Першым савецкім аўтамабілем, удастоеным дзяржаўнага знака якасці, стаў БелАЗ-540А.
- Упершыню паспяховую пасадку на Марс здзейсніў амерыканскі касмічны апарат «Вікінг-1».
- У нідэрландскім Хардэрвейку дарогу могуць пераходзіць судны.
- Раз’яднальнікі электрычных ланцугоў высокага напружання часта прыводзяцца ў дзеянне электрычнымі рухавікамі.
Абраная выява
Грузавікі на трасе ў Пакістане.
Катэгорыі
- Машыны • Механізмы
- Абсталяванне • Зброя • Інфарматыка • Космас • Транспарт • Электроніка
Чым я магу дапамагчы
Трэба напісаць: Хуткасны трамвай (англ.) (бел. · Радны рухавік (англ.) (бел. · Радны чатырохцыліндравы рухавік (англ.) (бел. · Радны шасціцаліндравы рухавік (англ.) (бел. · V-падобны рухавік (англ.) (бел. · VR6-рухавік (англ.) (бел. · Поршневы рухавік унутранага згарання (англ.) (бел.