From Wikipedia, the free encyclopedia
Першы Кантынентальны Кангрэс — з’езд дэлегатаў 12 калоній (акрамя Джорджыі, Канадскіх калоній, Багамскіх астравоў і некаторых іншых уладанняў Кароны, якія атрымалі запрашэнне на Кангрэс, але рашылі не адпраўляць дэлегатаў[1]) Вялікабрытаніі, які пачаў паседжанне 5 верасня 1774 г. у Карпентэрз-Холе ў Філадэльфіі, Пенсільванія пасля ўвядзення Брытанскім урадам невыносных законаў. Мэта апошніх была, сярод іншага, прымусіць улады горада Бостана i калоніі Масачусэтс пакараць удзельнікаў акцыі «Бостанскае чаяпіцце».
Першы Кантынентальны Кангрэс | |
---|---|
Старшыня | Peyton Randolph[d] і Henry Middleton[d] |
Месцазнаходжанне | |
Наступны ў спісе | Другі Кантынентальны Кангрэс |
Пераемнік | Другі Кантынентальны Кангрэс |
Папярэднік | Stamp Act Congress[d] |
Дата | 1774 |
Дата пачатку | 5 верасня 1774 |
Дата заканчэння | 26 кастрычніка 1774 |
Колькасць месцаў | 56 |
На Кангрэс прыехала 56 дэлегатаў. Кожная калонія паслала не менш за 2-х прадстаўнікоў; больш усяго дэлегатаў прыслалі калоніі Нью Ёрк (9 чал.), Пенсільванія (8 чал.) і Вірджынія (6 чал.). Яны абмеркавалі рад пытанняў, сярод якіх быў байкот англійскіх тавараў як адказ на невыносныя законы, таксама былі разгледжаны парушэнні правоў каланістаў з боку брытанскай каланіяльнай адміністрацыі; каралю Георгу III ад імя Кангрэсу была зроблена заява аб неабходнасці справядлівага ўрэгулявання ўзніклых праблем і адмены непапулярных заканадаўчых актаў супраць каланістаў.
У выпадку ігнаравання прапановаў 1-га Кангрэсу меркавалася скліканне Другога Кантынентальнага Кангрэсу. 2-і Кангрэс пачаў працаваць у маі 1775 г.
1-ы Кангрэс працаваў з 5 верасня па 26 кастрычніка 1774 г. Спачатку старшынёй паседжанняў быў Пейтан Рэндальф, а з 22 па 26 кастрычніка — Генры Мідлтан. Сакратаром Кангрэсу быў абраны Чарлз Томсан[2].
Сярод дэлегатаў Кангрэсу не было адзінай думкі наконт будучыні калоній. Напрыклад, Патрык Генры выступаў за стварэнне незалежнага ад Брытаніі ўрада, а некаторыя іншыя дэлегаты прапанавалі кампрамісныя варыянты ўрэгулявання адносін з метраполіяй[3]. З аднаго боку было вырашана аб’явіць байкот англійскім таварам з 1 снежня 1774 г. і фарміраваць атрады апалчэнцаў для абароны калоній ад магчымых рэпрэсій метраполіі, з другога дэлегаты Кангрэсу рабілі спробы дамовіцца з каралём, што сведчыла аб жаданні большасці з іх пазбегнуць грамадзянскай вайны і канчатковага аддзялення калоній ад Брытаніі. Байкот брытанскіх тавараў прынёс некаторую шкоду эканоміцы метраполіі, але не дасягнуў сваёй мэты — дабіцца адмены невыносных законаў. Але вынікам паседжання Першага Кангрэсу стала таксама рашэнне склікаць Другі Кантынентальны Кангрэс, які аб’явіў сябе рэвалюцыйным урадам калоній у час паўстання і даў назву парламенту ЗША.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.