Масачусетс
штат ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Масачусетс (англ.: Commonwealth of Massachusetts) — самы населены штат Новай Англіі на паўночным усходзе Злучаных Штатаў. Мяжуе з Атлантычным акіянам на ўсходзе, штатамі Канектыкут і Род-Айленд на поўдні, Нью-Гэмпшыр і Вермонт на поўначы і Нью-Ёрк на захадзе.

Сталіца Масачусетса і найбольш населены горад у Новай Англіі — Бостан, горад значнага уплыву на амерыканскую гісторыю, навуку і прамысловасць рэгіёну. Самы ўсходні пункт садружнасці — паўвостраў Кейп-Код.
Remove ads
Назва
Назва садружнасці паходзіць ад наймення зніклага індзейскага племені масачусет, якое насяляла тэрыторыю Масачусетса да XVII стагоддзя.
Гісторыя
Горад Плімут быў месцам першай калоніі ў Новай Англіі, заснаванай у 1620 годзе «Айцамі-пілігрымамі», пасажырамі Мейфлаўэр. У 1692 годзе мястэчка Сейлем і навакольныя тэрыторыі зазналі адзін з самым ганебных амерыканскіх выпадкаў масавай істэрыі — «Паляванне на сейлемскіх ведзьмаў». У 1777 годзе генерал Генры Нокс заснаваў «Спрынгфілдскі арсенал», які падчас Прамысловай рэвалюцыі каталізаваў шматлікія важныя тэхналагічныя дасягненні, у тым ліку узаемазаменныя дэталі. У 1786 годзе адбылося «Непадпарадкаванне Шэйса», паўстанне ветэранаў Вайны за незалежнасць ЗША, якое прычынілася да Філадэльфійскага канвента. У XVIII стагоддзі пратэстанцкае Першае вялікае абуджэнне, што пракацілася па Атлантычным свеце, спарадзілася дзейнасцю Нортгемптанскага прапаведніка Джонатана Эдвардса. У канцы XVIII стагоддзя Бостан стаў вядомы як «Калыска Свабоды» за агітацыю, што прывяла да Амерыканскай рэвалюцыі. Хартыя Калоніі Масачусецкага заліва.
Remove ads
Эканоміка
Спачатку залежны ад сельскай гаспадаркі, рыбалоўства і гандлю, Масачусетс ператварыўся ў вытворчы цэнтр падчас Прамысловай рэвалюцыі. У XX стагоддзі гаспадарка Масачусетса пераключылася з прамысловасці на сферу паслуг. Сучасны Масачусетс — сусветны лідар у біятэхналогіі, інжынерыі, вышэйшай адукацыі, фінансах і марскім гандлі.
Валавы прадукт садружнасці за 1999 год склаў 262 млрд долараў, 11-ы па ЗША. У 2002 годзе асабісты даход на чалавека ў штаце складаў каля 40 тысяч долараў, трэці па краіне.
Асноўная сельскагаспадарчая прадукцыя садружнасці — морапрадукты, высадкі, малочныя прадукты, журавіны і гародніна. Асноўная прамысловая прадукцыя — станкі, электрычнае абсталяванне, навуковыя прылады, друк і выдавецтва, а таксама турызм. Таксама важную эканамічную ролю граюць вышэйшая адукацыя, ахова здароўя і фінансавыя службы.
Судовая сістэма і злачыннасць
Судовая сістэма штата Масачусетс складаецца з Вярхоўнага суда, Апеляцыйнага суда, Выканаўчага апарата суда першай інстанцыі, сямі дэпартаментаў суда першай інстанцыі, Службы прабацыі Масачусетса і Упраўлення камісара прысяжных.[6]
Агулам у 2019 годзе ў штаце зарэгістравана 200 523 злачынствы, што на 0,51% больш за 2018 год. Арыштавана было 97 031 чалавек.[7]
Дэмаграфічная інфармацыя
Насельніцтва садружнасці (у 2003 годзе) складала 6,4 мільёна чалавек.
Больш за 80 % насельніцтва Масачусетса жыве ў агламерацыі Вялікі Бостан.
Рэлігійная прыналежнасць насельніцтва:
- Каталікі — 54 %
- Пратэстанты — 27 %
- Іншыя хрысціяне — 1 %
- Іншыя рэлігіі (у асноўным іўдзеі) — 5 %
- Атэісты — 8 %
Асноўныя пратэстанцкія групы: баптысты — 4 % ад насельніцтва садружнасці, Епіскапальная царква ЗША — 3 %, мэтадысты і кангрэгацыяністы — па 2 %
Remove ads
Вядомыя асобы
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads