вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Раклёўцы[1] (трансліт.: Raklioŭcy, руск.: Реклёвцы) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета.
Вёска
Раклёўцы
|
Шляхціч Станіслаў Якубавіч Раклевіч 30 кастрычніка 1556 г. атрымаў прывілей на вольную карчму ў сваім маёнтку — вёсцы Раклевічы. Землеўладальнік прасіў у вялікага князя дазволу пабудаваць карчму, каб гандляваць у ёй півам, мёдам, «горелкою шинъковати». Вялікі князь улічыў, што яго гаспадарчых корчмаў тут няма, і дазволіў Раклевічу пабудаваць карчму[2].
У Падымным тарыфе 1775 г., у Лідскай парафіі згадваецца вёска Раклёўцы паноў Альшэўскіх, у якой 10 дымоў. У вопісах парафій Лідскага дэканату ў 1784 г. у лідскай парафіі — Раклёўцы, вёска і карчма пана Альшэўскага, падстолія Лідскага. Згадана тут, што дарога да Белагруды цягнецца каля Раклёўцаў на Ольжаў-Нелюбоўскі (Малое Ольжава).
З 1795 — у Расійскай імперыі. У 1861, пасля скасавання прыгону, утворана Тарноўская воласць, куды ўвайшлі і Раклёўцы.
З 1921 года ў Польшчы.
З 1939 года ў БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй. Да 11 лютага 1972 года вёска ўваходзіла ў склад Мыцкага сельсавета[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.