вулкан у Новай Зеландыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Руапеху (маоры: Ruapehu, грымучая прорва) — самы высокі вулкан на Паўночным востраве Новай Зеландыі. Вышыня — 2.797 метраў, знаходзіцца на Цэнтральным плато вострава і з’яўляецца часткай Нацыянальнага парка Тангарыра.
Руапеху | |
---|---|
англ.: Mount Ruapehu | |
Краіна | |
Форма вулкана | стратавулкан |
Апошняе вывяржэнне | 1997 |
Вышыня вяршыні | 2797 м |
Першае ўзыходжанне | 1879, Бэтхем і Максвел |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Схілы Руапеху пакрываюць сем невялікіх ледавікоў, даўжыня найбольшага з іх Вакапаха дасягае 1.6 км [1]. У кратары вулкана знаходзіцца кратаравае возера, якое ў 1996 годзе пасля апошняга значнага вывяржэння зышло ў даліну селявым патокам (lahar). Пасля гэтага возера пачало няспынна зноў запаўняцца вадоў, а ў кастрычніку 2003 года яго запаўненне дасягнула 81 %. Было падлічана, што пры адсутнасці вывяржэння, возера перапоўніцца вадой і ў 2004—2005 годзе зноў сыдзе ў даліну селявым патокам.
У апошнія дзесяцігоддзі Руапеху праяўляе самую высокую вулканічную актыўнасць у параўнанні з трыма іншымі суседнімі вулканамі нацыянальнага парка: Нгарухое і Тангарыра. Самым цяжкім вынікам вулканінай актыўнасці Руапеху стала здарэнне 24 снежня 1953 года, калі хуткі поезд Уэлінгтан — Окленд быў змыты селянымі патокамі кратарнага возера ў раку. Пры здарэнні загінуў 151 чалавек.
Апошнія вывяржэнні вулкана адбыліся ў 1861, 1895, 1903, 1945, 1969, 1971, 1975, 1988, верасні 1995, ліпені 1996 і 1997 гадах. Нягледзячы на тое, што, як адзначалі спецыялісты, навейшыя вывяржэнні былі самымі моцнымі з часоў засялення Новай Зеландыі белым чалавекам — пакеха, чалавечых ахвяр, выкліканых вывяржэннем, не назіралася. У новазеландскім турызме спрабавалі нават дзякуючы гэтаму рабіць рэкламу рэгіёну, каб выклікаць зацікаўленасць рэнтабільнымі гарналыжнымі курортамі на схілах гары.
На схілах гары знаходзяцца тры з чатырох навазеландскіх гарналыжных курортаў Паўночнага вострава:
На схілах Руапеху бярэ свой пачатак рака Вайката, найдаўжэйшая рака Новай Зеландыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.