From Wikipedia, the free encyclopedia
Ры́чардас Гавя́ліс (літ.: Ričardas Gavelis; 8 лістапада 1950[2], Вільнюс — 18 жніўня 2002, Вільнюс) — літоўскі пісьменнік, драматург, публіцыст, сцэнарыст.
Рычардас Гавяліс | |
---|---|
літ.: Ričardas Gavelis | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 8 лістапада 1950[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 жніўня 2002[1] (51 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, драматург, публіцыст, сцэнарыст |
Гады творчасці | 1976-2002 |
Жанр | аповесць, апавяданне, дзеятвор |
Мова твораў | літоўская мова |
Нарадзіўся ў Вільнюсе. Скончыў школу ў Друскінінкаі ў 1968, у 1968—1973 вучыўся на фізічным факультэце Вільнюскага ўніверсітэта, потым у 1973—1977 быў супрацоўнікам у Інстытуце фізікі Літоўскай АН. У 1978—1980 працаваў у рэдакцыі літоўскага навукова-папулярнага журнала «Mokslas ir gyvenimas» і ў літаратурным часопісе «Pergalė». У постсавецкі час друкаваўся як калумніст ды публіцыст у газеце «Respublika» і ў штотыднёвіку «Veidas».
Памёр раптоўна праз сардэчны прыступ[3]. Пахаваны на Антакальніскіх могілках[4].
Гавяліс пачаў публікавацца ў савецкі час, дэбютаваўшы ў 1976 зборнікам апавяданняў «Непачаўшыся сьвята» (Neprasidėjusi šventė), але шырокае прызнанне атрымаў аповесцю «Віленскі покер» (1989). «Віленскі покер» фармулюе ды прагаворвае базавыя пытанні літоўскай ідэнтычнасці, таксама і пакутныя ды непрыемныя нацыянальнай гордасці. Разам з гэтым, аповесць увабрала тэхніку магічнага рэалізму ды nouveau roman , змяшчае шмат эротыкі, дэтэктыўных элементаў і дасканала адлюстроўвае жыццё касмапалітычнай Вільні 1960-1980х гадоў.
Кніга была перакладзеная на латышскую (1995), англійскую (2009), македонскую (2013), французскую (2015), беларускую (2018), польскую (2019), украінскую (2020).
Вільнюскі цыкл прадоўжылі аповесці «Вільнюскі джаз» (1993), «Апошняе пакаленне людзей на Зямлі» (1995), «Квартэт страчаных думаў» (1999), «Сем спосабаў самагубства» (1999). Дзве апошніх аповесці атрымалі ў 2000 годзе ўзнагароду Вільнюскага клуба і Вільнюскага тэлебачаньня.
Пяру Гавяліса належаць тры дзеятворы: «Inadaptatus» (1976), «Віры» (1977), «Трыюмвірат» (1986).
У 1980 Гавяліс таксама выступіў як сцэнарыст фільма «Спаборніцтва з 9 да 9», у 1990 ён напісаў сцэнарый да кароткаметражнага дэтэктыўнага фільма «Двайнік», у 2005 па яго сцэнарыі выйшаў англійска-літоўскі фільм «Лес багоў» па аднайменнай аповесці Баліса Сруогі[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.