From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэн Віўе́н (фр.: Renée Vivien, пры нараджэнні: Pauline Mary Tarn; 11 чэрвеня 1877, Лондан, Англія — 18 лістапада 1909, Парыж, Францыя) — брытанская франкамоўная паэтэса, пісьменніца-сімвалістка.
Рэнэ Віўен | |
---|---|
Renée Vivien | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Pauline Mary Tarn |
Псеўданімы | R. Vivien, Рэнэ Віўен |
Дата нараджэння | 11 чэрвеня 1877[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 лістапада 1909[1][2][…] (32 гады) |
Месца смерці |
|
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | John Tarn[d][4] |
Маці | Mary Gillet Bennett[d][4] |
Муж | Hélène van Zuylen[d] і Natalie Clifford Barney[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэтка, пісьменніца |
Гады творчасці | 1901 — 1909 |
Кірунак | Сімвалізм |
Мова твораў | Французская |
Дэбют | 1901 |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Палін Мэры Тэрн нарадзілася ў 1877 годзе ў Лондане ў заможнай сям'і брытанца і амерыканкі. Расла ў Лондане і Парыжы. Пачала пісаць вершы, калі ёй было 6 гадоў[5].
У 1886 годзе яе бацька памёр. Па дасягненні паўналецця ва ўзросце 21 года яна атрымала спадчыну бацькі і пераехала ў Францыю. Тэрн была адкрытай лесбіянкай. У яе былі раманы з пісьменніцай Наталі Барні і баранкой Элен ван Зёйлэн, унучкай Джэймса Майера Ротшыльда[6].
Пасля 1908 года здароўе і душэўны стан паэткі прыкметна пахіснуліся. У 1908 годзе яна здзейсніла спробу самагубства, пакутавала на алкагалізм, дэпрэсію і нервовую анарэксію[7].
Рэнэ Віўен памерла ў 1909 годзе на 33-м годзе жыцця. Пахаваная на парыжскіх могілках Пасі.
У гонар паэткі была заснавана Прэмія Рэнэ Віўен, якой узнагароджваюцца французскія паэты і паэткі[8].
Яе імя носіць пляц у Парыжы: пляц Рэнэ Віўен у раёне Марэ ў 3-й акрузе сталіцы[9].
Яе першы зборнік вершаў «Этуды і прэлюдыі» (Études et préludes) выйшаў у 1901 годзе[8].
Паэтку часта называлі «Сапфо 1900», бо яна перакладала працы Сапфо. Творчасць Віўен дапамагла замацаваць за Сапфо рэпутацыю пераважна лесбіянкі[10].
належала да розных літаратурных плыняў канцу 19-пачатку 20 стст.: Парнасу, сімвалізму, прэрафаэлізму, а таксама позняму рамантызму і натурызму часоў Пекнай эпохі (Belle Époque)[11].
Палін Мэры Тэрн пісала вершы пад псеўданімам Рэнэ Віўен. Вядомая санетамі-адзінаццаціскладнікамі і сімвалісцкімі вершамі. У 1901—1909 гадах яна апублікавала 14 паэтычных зборнікаў, таксама пісала гістарычныя раманы, навелы.
Яе творы былі натхнёныя вандроўкамі і адносінамі з жанчынамі, творчасцю Джона Кітса, Алджэрнона Чарльза Суінберна і Шарля Бадлера, а таксама элінізмам[11].
12 тамоў вершаў Рэнэ Віўен былі апублікаваны ў 1901—1910-х гадах, яшчэ 2 тамы выйшлі пасмяротна ў 1934 годзе[11].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.