From Wikipedia, the free encyclopedia
Сарын Грындзяну (рум.: Sorin Grindeanu; нар. 5 снежня 1973, Карансебеш, Караш-Северын, Румынія) — румынскі палітык. Прэм’ер-міністр Румыніі з 4 студзеня па 29 чэрвеня 2017 года.
Сарын Грындзяну нарадзіўся ў СРР у снежні 1973 года. У 1997 годзе скончыў аддзяленне інфарматыкі матэматычнага факультэта Універсітэта Тымішаары. Неўзабаве ён стаў займацца палітыкай.
Грындзяну быў членам Палаты дэпутатаў ад Сацыял-дэмакратычнай партыі да мясцовых выбараў чэрвеня 2016 года, калі ён стаў прэзідэнтам акруговага савета жудзеца Тыміш[4].
Таксама ён быў міністрам камунікацый ва ўрадзе Віктара Понта ў перыяд з 17 снежня 2014 года па 17 лістапада 2015 года[5].
28 снежня 2016 года, пасля таго, як прэзідэнту не спадабалася кандыдатура Севіл Шайдэх, Грындзяну быў вылучаны Сацыял-дэмакратычнай партыяй на пасаду прэм’ер-міністра Румыніі[6]. Праз 2 дні прэзідэнт Клаус Яханіс афіцыйна пацвердзіў яго прызначэнне[7][8][9][10].
Уступіў на пасаду прэм’ер-міністра краіны 4 студзеня 2017 года[11]. У гэты дзень яго кабінет быў затверджаны парламентам Румыніі. Пакінуў пасаду пасля канфлікту з лідарам партыі Лівіу Драгняй. Пасля пратэстаў у Румыніі 2017 года Сарын Грындзяну адмовіўся ад прыняцця скандальнага карупцыйнага закона, але Драгня жадаў яго прыняцця і спрыяў адсоўванню Грындзяну з пасады[12].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.