From Wikipedia, the free encyclopedia
Страбаскапі́чны эфе́кт[1] — зрокавая ілюзія, якая ўзнікае ў выпадках, калі назіранне якога-небудзь прадмета або карціны ажыццяўляецца не бесперапынна, а на працягу асобных перыядычна паслядоўных адзін за адным інтэрвалаў часу. У выніку з’ўляецца ілюзія нерухомасці або ўяўнага руху аб’екта назірання.
Стабаскапічны эфект апісаны ў 1829 годзе бельгійскім фізікам Жазефам Плато (фр.: (J. A. F. Plateau)[2].
Стабаскапічны эфект грунтуецца на інерцыі зроку — захаванні на кароткі час (да 0,1—0,2 секунды) у памяці ўспрынятага зрокавага вобраза.
Магчымы 2 тыпы страбаскапічнага эфекту.
Страбаскапічны эфект выкарыстоўваецца ў страбаскапічных прыладах, кінематаграфіі, тэлебачанні. На яго аснове ствараюцца кантрольна-вымяральныя прылады (у тым ліку, у медыцыне[2]).
Ілюзія нерухомасці небяспечна з пункту гледжання аховы працы: пры асвятленні памяшкання люмінесцэнтнымі лямпамі магчыма ўражанне таго, што часткі абсталявання, якія імкліва верцяцца, застаюцца абсалютна нерухомымі[3][4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.