Сінгапур
астраўная краіна ў Паўднёва-Усходняй Азіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сінгапур — краіна ў Паўднёва-Усходняй Азіі, каля паўднёвага краю Малайскага паўвострава, у 137 км на поўнач ад экватара. Астраўная дзяржава-горад, аддзеленая ад Малайзіі пралівам Джахор, а ад Інданезіі — Сінгапурскім пралівам, складаецца з 63 астравоў. Большасць зямель меліяравана, новыя тэрыторыі адваёўваюцца ў мора; некранутай прыроды амаль не засталося, пры гэтым палова краіны пакрыта зелянінай.
| |||||
Дэвіз: «Majulah Singapura (Наперад, Сінгапур)» | |||||
Гімн: «Majulah Singapura» | |||||
Дата незалежнасці | 9 жніўня 1965 (ад Малайзіі) | ||||
Афіцыйныя мовы | англійская, кітайская, малайская, тамільская | ||||
Сталіца | Сінгапур | ||||
Форма кіравання | Парламенцкая рэспубліка з аднапартыйнай сістэмай | ||||
Прэзідэнт Прэм'ер-міністр | Халіма Якоб Лі Сянь Лун | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 175-я ў свеце 719,9 км² 1,444 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2017) • Шчыльнасць | 5 612 300[1] чал. (113-я) 7796 чал./км² (3-я) | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2018) • На душу насельніцтва |
$554,965 млрд (39-ы) $98 014 (3-ы) | ||||
ВУП (намінал) • Разам • На душу насельніцтва |
$349,569 млрд ${{{ВУП (намінал) на душу насельніцтва}}} | ||||
ІРЧП (2015) | 0,925[2] (вельмі высокі) (5-ы) | ||||
Валюта | Сінгапурскі долар (SGD) | ||||
Інтэрнэт-дамен | .sg | ||||
Код ISO (Alpha-2) | SG | ||||
Код ISO (Alpha-3) | SGP | ||||
Код МАК | SGP | ||||
Тэлефонны код | +65 | ||||
Часавыя паясы | +8 |
Сінгапур з’яўляецца унітарнай аднапартыйнай парламенцкай рэспублікай з Вэстмінстэрскай сістэмай аднапалатнага парламента. Партыя народнага дзеяння (PAP) выйграла ўсе выбары з 1959 года. Прававая сістэма Сінгапура мае свае фонды ў англійскай сістэме агульнага права, але са змяненнямі. Дэмакратыя і правы чалавека тут моцна парушаюцца. Так, у рэйтынгу свабоды прэсы у 2018 Сінгапур аказаўся паміж Эфіопіяй і Свазілендам, трохі вышэй за Беларусь.[3]
Насельніцтва краіны складае 5,8 млн чалавек, з якіх 3,9 млн нарадзіліся тут і з’яўляюцца грамадзянамі. Імігранты пераважна кітайскага, малайскага і індыйскага паходжання. Краіна высокаўрбанізаваная, 100 % жыхароў — гараджане. У Сінгапуры 4 дзяржаўныя мовы: англійская (першая і афіцыйная), малайская, тамільская і кітайская. Большасць сінгапурцаў двухмоўныя.
Заселены ў II стагоддзі нашай эры, Сінгапур быў часткай розных мясцовых імперый. Сучасны Сінгапур быў заснаваны як гандлёвы цэнтр Ост-Індскай кампаніі сэра Стэмфарда Рафлза ў 1819. Сінгапур аб’яднаўся з іншымі былымі брытанскімі тэрыторыямі для фарміравання Малайзіі ў 1963 годзе, аднак стаў цалкам незалежнай дзяржавай праз два гады пасля аддзялення ад Малайзіі. З тых часоў горад-дзяржава, зрабіўшы краевугольным камянём знешні гандаль і якасную працоўную сілу, дэманстравала значны эканамічны рост, стаўшы адным з чатырох так званых азіяцкіх тыграў. Цягам жыцця аднаго пакалення пад кіраўніцтвам Лі Куан Ю Сінгапур здзейсніў рывок з трэцяга свету ў лік развітых краін.
Сённяшні Сінгапур — сусветны транспартны, гандлёвы, фінансавы, адукацыйны, інавацыйны, тэнналагічны, лагістычны, прамысловы хаб. Гэта трэці вядучы сусветны фінансавы цэнтр, другі па велічыні ў свеце па колькасці казіно і рынку азартных гульняў, і трэці па велічыні ў свеце нафтаперапрацоўчы цэнтр. Порт Сінгапура з’яўляецца адным з пяці самых ажыўленых партоў у свеце; аэрапорт Чангі — адзін з самых сучасных аэрапортаў, а нацыянальны перавозчык Singapore Airlines у 2018 прызнаны лепшымі авіялініямі свету. Сінгапур з’яўляецца лідарам шматлікіх сацыяльна-эканамічных рэйтынгаў, пачынаючы з трэцяга месца па душавым ВУП. Некалькі гадоў запар Сінгапур прызнаецца самай тэхналагічна падрыхтаванай нацыяй свету.[4] Сусветны банк адзначае, што Сінгапур — адна з найзручнейшых для вядзення бізнесу краін. Што тычыцца Сінгапура як горада, то ён прызнаны самым бяспечным і адным з найпрыгажэйшых гарадоў свету.
Сінгапур з’яўляецца сябрам АСЕАН, АЦЭС (у Сінгапуры знаходзіцца штаб-кватэра арганізацыі), Садружнасці нацый, Руху недалучэння. Сінгапурскі пашпарт дазваляе яго ўладальнікам наведаць 188 краін без візы — найлепшы у свеце паказчык пасля Германіі.