From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэхналагічны ўніверсітэт Труа (фр.: Université de technologie de Troyes) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Труа.
Тэхналагічны ўніверсітэт Труа | |
---|---|
фр.: Université de technologie de Troyes | |
Арыгінальная назва | фр.: Université de technologie de Troyes |
Міжнародная назва | англ.: University of Technology of Troyes |
Заснаваны | 1994 |
Студэнты | 2 361[1], 2 402[1], 2 550[1], 3 172[1], 3 235[1], 3 196[1], 2 334[1], 2 432[1], 3 066[1], 2 738[1], 3 089[1], 2 418[1], 2 508[1], 2 219[1], 2 613[1], 2 890[1] і 3 256[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Труа |
Сайт | utt.fr |
Тэхналагічны ўніверсітэт Труа з’яўляецца часткай сеткі трох французскіх тэхналагічных універсітэтаў, заснаваных Камп’енскім тэхналагічным універсітэтам. Універсітэт у Труа уваходзіць у 10 найлепшых інжынерных школ Францыі. Мадэль навучання ва ўніверсітэце ўяўляе сабой сумесь паміж паўночнаамерыканскай і французскай традыцыямі. Універсітэт быў заснаваны ў 1994 годзе і ўрачыста адкрыты прэзідэнтам Францыі Жакам Шыракам.
Тэхналагічны ўніверсітэт Труа прымае ўдзел у міжнародных праграмах абмену, уключаючы ERASMUS, і падпісаў пагадненні з многімі замежнымі ўніверсітэтамі (універсітэтамі-партнёрамі). Тэхналагічны ўніверсітэт Труа з’яўляецца членам Еўрапейскай асацыяцыі ўніверсітэтаў (EUA). Універсітэт з’яўляецца адным з 8 членаў ініцыятывы Еўрапейскага тэхналагічнага ўніверсітэта (EUt+).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.