From Wikipedia, the free encyclopedia
Хіло́к[3] (руск.: Хило́к[4], бур. Хёлго мγрэн, манг.: Хилго) — рака ў Расіі, у Забайкаллі, у Забайкальскім краі і Рэспубліцы Бурація, правы прыток ракі Селенга.
Хілок | |
---|---|
бур. Хёлго мγрэн, манг. Хилго, руск. Хилок | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 840 км |
Басейн | 38 500 км² |
Расход вады | 95,3 м³/с (за 22 км ад вусця[1]) |
Вадацёк | |
Выток | Шакшынскае |
• Вышыня | 932[1] (каля 964[2]) м |
• Каардынаты | 52°11′29″ пн. ш. 112°48′29″ у. д.HGЯO |
Вусце | Селенга |
• Месцазнаходжанне | за 242 км ад вусця Селенгі[2] |
• Каардынаты | 51°18′56″ пн. ш. 106°59′15″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Селенга → Байкал → Ангара → Енісей → Карскае мора |
Краіна | |
Рэгіёны | Забайкальскі край, Рэспубліка Бурація |
Код у ДВР | 16030000312116300012262 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі 840 км. Плошча вадазбору 38 500 км². Сярэдні расход вады за 22 км ад вусця складае 96,3[1] м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 3,008[1] км³/год. Рака бярэ пачатак з возера Шакшынскае (Шакша)[1][2] на вышыні каля 964[2] м (932[1] м). За гідраграфічны пачатак магчыма прыняць выток ракі Гразнуха, якая ўпадае ў возера Арахлей, што злучаецца пратокай з возерам Шакшынскае[2]. Басейн ракі знаходзіцца ў паўднёвай частцы Забайкалля. Працякае пераважна ў шырокай міжгорнай даліне. Рэчышча звілістае, дзеліцца на рукавы. Замярзае ў канцы кастрычніка—пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў канцы красавіка. У верхнім цячэнні рака перамярзае. На вадазборы ракі налічваецца 1752[2] возеры, у тым ліку Шакшынскае (Шакша), Вялікае Гужырнае, Вялікі Ундугун, Іргень, Малы Ундугун, Хутыл-Нор, Арахлей і інш.
Прытокі: Сухара, Алтачэй, Вялікі Сібільдуй, Харлунка, Топка, Верхні Маніртуй, Хайцыгыр, Міхор, Бічура, Хурут, Вялікі Гутай, Вялікі Куналей, малы Куналей, Буй, Салтай, Аяга, Малена, Алентуй, Маргентуй, Байза, Харап, Катархан, Шыла, Бугутуй, Бадатуй, Тырбыхен, Зурун, Буртуй, Аршан, Ніжняя Салхара, Верхняя Салхара, Блудная, Шантой, Улен-Ту, Харагун, Хуртэй, Малая Уленту, Тайдут, Хульруктуйка, Хіла, Гуйлон, Жыпкехен, Рымшалей, Асінаўка (Каменка) і інш.[5]
Каля ракі знаходзіцца горад Хілок.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.