From Wikipedia, the free encyclopedia
Ціт Бычкоўскі (1799, г. Лагойск — 1843) — беларускі жывапісец[1].
Ціт Бычкоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1799 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1843 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З прыгонных графа Тышкевіча. Вучыўся ў Віленскім універсітэце (да 1829, у Я. Рустэма), Дрэздэне, Мюнхенскай акадэміі мастацтваў (1836-42)[1]. У 1843 паехаў y Венецыю, дзе раптоўна скончыў жыццё самагубствам.
Аўтар бытавых карцін на тэмы жыцця прыгонных сялян («Касец точыць касу», «Дзяўчынка з разбітым збанам», «Музыкант настройвае віяланчэль», «Варажбітка прадказвае лёс», «Святая Вікторыя збірае сродкі для беднякоў»), партрэта Ю. Славацкага (1831), К. Княжэвіча , генерала С. Вайчынскага (1836, музей А. Міцкевіча ў Варшаве ) і іншых[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.