архітэктура From Wikipedia, the free encyclopedia
Экле́ктыка — архітэктурны стыль , які быў папулярны ў XIX—пач. XX ст., у якім адна праца ўключае элементы з гістарычна папярэдніх стыляў. Выкарыстанне рознастылявых формаў, як правіла, носіць некрытычны характар, то выяўляецца ў неадпаведнасці аб'ёмна прасторавай кампазіцыі будынка і яго мастацкага вобразу функцыянальнаму прызначэнню, канструкцыйнай аснове[1].
У архітэктуры Беларусі эклектызм панаваў з сярэдзіны XIX ст. З'явіліся новыя тыпы будынкаў, канструкцыйныя прыёмы класіцызму былі практычна вычарпаныя. Вырашэнні фасадаў і інтэр'ераў будынкаў характарызаваліся дэкаратыўнасцю, спалучэннем рознастылявых (готыка, барока, мадэрн, неабарока і інш.) формаў і элементаў. Сярод помнікаў эклектызму: Касцёл Святой Варбары ў Віцебску, Магілёўскі пазямельна-сялянскі банк. Эклектычнасцю архітэктурных вырашэнняў вызначаюцца горадабудаўнічыя структуры канца XIX—пач. XX ст.: забудовы вуліц Леніна і Савецкай у Гомелі, Ажэшкі ў Гродне і інш. Архітэктура 1940—50-х арыентавалася на традыцыйныя прыёмы рэнесансу і класіцызму (забудова часткі праспекта Незалежнасці ў Мінску. Эклектызм часткова закрануў катэджнае будаўніцтва 1980 — пач. 1990-х гадоў[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.