(1708—1754) рэферэндар вялікі літоўскі, біскуп-каад’ютар віленскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Юзаф Станіслаў Сапега (польск.: Józef Stanisław Sapieha; 16 студзеня 1708, Гданьск — 4 снежня 1754, Вільня) — вялікалітоўскі дзяржаўны і рэлігійны дзеяч[3]. Рэферэндар вялікі літоўскі і біскуп-каад’ютар віленскі з 1737 года.
Юзаф Станіслаў Сапега | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Józef Julian Stanisław Sapieha | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ежы Казімір Анцута | ||||||
Пераемнік | Ігнацы Якуб Масальскі | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Diocaesarea in Isauria[d] | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне |
16 студзеня 1708[1][2] |
||||||
Смерць |
4 снежня 1754[1][2] (46 гадоў) |
||||||
Пахаванне | |||||||
Дынастыя | Сапегі | ||||||
Бацька | Аляксандр Павел Сапега | ||||||
Маці | Марыя Крысціна дэ Бецюн | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Аляксандра Паўла, маршалка вялікага літоўскага, і Марыі Крысціны, дачкі Франсуа Гастона дэ Бецюна, сястрыніча каралевы Марыі Казіміры д’Арк’ен. Меў братоў Казіміра Лявона і Міхала Антонія, яго хросным бацькам быў Станіслаў Ляшчынскі.
Да 1727 года навучаўся ў езуіцкім калегіуме ў Браневе, пазней у семінарыі Святога Крыжа ў Варшаве. У тым жа годзе атрымаў ніжэйшыя свячэнні. 18 красавіка 1729 года высвечаны на субдыякана і 5 сакавіка 1730 года ўзначаліў жамойцкі архідыяканат. 14 сакавіка 1732 года высвечаны на дыякана, а 8 мая таго ж года — на святара.
Падчас элекцыі 1733 года падтрымаў Станіслава Ляшчынскага і па абдыкацыі (адрачэння) таго ад прастола з’ехаў з ім да Гданьска і Караляўца. Прызначэнне яго камянецкім біскупам у сувязі з абдыкацыяй не было пацверджана Рымам. Дзякуючы падтрымцы канцлера Яна Фрыдэрыка Сапегі быў прыняты Аўгустам III, ад якога атрымаў прызначэнне на віленскае каад’ютарства. Адначасна быў прызначаны тытулярным біскупам Дыяцэзарэі ў Ісаўрыі, кансекраваны 1 верасня 1737 года.
У 1740 годзе разам з братам Міхалам Антоніем дамогся права апекі над пляменнікамі Аляксандрам Міхалам і Міхалам Ксаверыем Сапегамі, што прывяло да больш актыўнага ўдзелу біскупа ў палітычных справах. У 1740—1742 гадах браў дзейсны ўдзел у маёмасных спрэчках з Радзівіламі, якія са пераменным поспехам цягнуліся ажно да паўнагоддзя Аляксандра Міхала.
У 1746 годзе выступіў супраць прымусовага адабрання праваслаўнай царквы як рэакцыі на пераследы каталіцтва на захопленай Расіяй Смаленшчыне. Пасля вялікага пажару ў Вільні ў 1748 годзе стварыў новы план горада, які мусіў перадухіляць падобныя катастрофы ў будучыні. Аднак план быў адхілены магістратам праз вялікія выдаткі на яго здзяйсненне.
Збіраў уласную бібліятэку, перапісваў кнігі, даследаваў і ўпадаркоўваў архівы Сапегаў[3]. У 1753 годзе фундаваў тэлескоп для Віленскай Акадэміі.
Памёр 4 снежня 1754 года. Пахавалі біскупа ў Віленскай кафедры.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.