Ян Клеменс Браніцкі (польск.: Jan Klemens Branicki; ? — 1673) — польскі дзяржаўны дзеяч.
Хуткія факты Ян Клеменс Браніцкі, маршалак надворны каронны[d] ...
Закрыць
Паходзіў са шляхецкага роду Браніцкіх герба «Грыф». Нарадзіўся ў сям’і Яна Клеменса, падкаморыя кракаўскага.
Маршалак Кароннага Трыбунала (1651). Разам са Стафанам Чарнецкім актыўны ўдзельнік Паўночнай вайны 1655—1660 гадоў са шведамі. Падстолі (1658) і стольнік (1660) каронны. Разам з цесцем у 1660-х гг. падтрымліваў дзяржаўныя рэформы і выступаў супраць Любамірскага рокаша 1655—1656 гадоў. Дарадчык караля польскага і вялікага князя літоўскага Міхала Вішнявецкага.
Пры заключэнні шлюбу з Аляксандрай Катажынай Чарнецкай атрымаў у якасці пасагу маёнтак Тыкоцін. Меў сына Стафана Мікалая і 3 дачок.