Тыкоцін

горад у Беластоцкім павеце Падляскага ваяводства Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia

Тыкоцінmap
Remove ads

Тыкоцін (польск.: Tykocin) — горад у Беластоцкім павеце Падляскага ваяводства Польшчы, на сутоку Нераслі і Нарава. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Тыкоцін. Насельніцтва 1907 чал. (2008).

Хуткія факты Краіна, Ваяводства ...

Знаходзіцца за 20 на захад ад Беластока, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Кнышын.

Remove ads

Гісторыя

У XIV—XV стагоддзях у Вялікім Княстве Літоўскім заснавана паселішча пры пераправе праз Нараў на шляху з Вільні ў Польшчу[1]. У 1424/25 годзе Тыкоцін атрымаў магдэбургскае права.

Першы ўспамін пра Тыкоцінскі касцёл датуецца 1437 годам. У 1479 годзе Альбрэхт Гаштольд заснаваў у Тыкоціне кляштар бернардзінцаў. З 1513 года ў Падляшскім ваяводстве. У 1522 годзе ў ходзе барацьбы Радзівілаў супраць Гаштольдаў радзівілаўскія войскі спалілі Тыкоцінскі замак. У 1560-х гадах у Тыкоціне збудавалі новы мураваны замак, дзе знаходзіўся дзяржаўны арсенал Рэчы Паспалітай[1].

У 1569 годзе паводле ўмоў Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага. З 1644 года цэнтр Тыкоцінскага староства. У 1659 годзе кароль польскі і вялікі князь літоўскі перадаў Тыкоцін як узнагароду гетману Стэфану Чарнецкаму. У XVIII стагоддзі Тыкоцін знаходзіўся ў валоданні Браніцкіх, якія стварылі тут сваю рэзідэнцыю; гетман Ян Клеменс Браніцкі збудаваў у Тыкоціне касцёл Найсв. Тройцы (1742—1748), шпіталь (1750), кляштар місіянераў (1771), новы кляштар бернардзінцаў (пасля 1771), паставіў помнік С. Чарнецкаму[1].

У 1795 годзе ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Прусіі, а з 1815 года — у Расійскай імперыі.

З 1921 года ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З 1939 года ў Беларускай ССР. З 1940 года ў Беластоцкім раёне Беластоцкай вобласці. У 1941—1944 гадах знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Тыкоцін Польшчы.

Remove ads

Транспарт

Праз Тыкоцін праходзіць аўтамабільная дарога 671, якая крыжуецца каля Яжэва Старэ з дарогай S 8.

Турыстычная інфармацыя

Тыкоцін — турыстычны цэнтр міжнароднага значэння.

Славутасці

  • Гістарычная забудова горада (XVIII — пач. XX стст.)
  • Замак у Тыкоціне (XV ст.)
  • Касцёл Найсв. Тройцы і кляштар місіянераў (1741—1750)
  • Кляштар бернардзінцаў (1771—1790)
  • Могілкі яўрэйскія
  • Могілкі каталіцкія, капліца
  • Помнік Стэфану Чарнецкаму (1762)
  • Сінагога Вялікая (1642)
  • Сінагога Малая (XVIII ст.)

Галерэя

Гл. таксама

  • Тыкоцінскі манетны двор

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads