Ятрышнік абпалены[3] (Neotinea ustulata) — від шматгадовых раслін сямейства архідных.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Ятрышнік абпалены

Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Neotinea ustulata (L.) R.M.Bateman, Pridgeon & M.W.Chase

Сінонімы
Orchis ustulata

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  59351
EOL  1137821
IPNI  998313-1
TPL  kew-134151
Закрыць

Назва

Лацінская назва паходзіць ад Orchis — яечка і ustulata — згарэлы, абпалены. Падобна і ў беларускай мове. Эпітэт паходзіць ад выгляду коласу да распускання кветак, ён цёмны, нібыта абпалены.

Батанічнае апісанне

Thumb
Кветка

Шматгадовая травяністая расліна з двума маленькімі клубянямі, падобнымі на мужчынскія яечкі, што дало лацінскую назву роду, і прамастойным, аблісцелым (акрамя верхняй часткі) сцяблом вышынёй 30-40 см, часам да 50 см.

Суквецце падоўжанае — густы шматкветны колас; шматлікія кветкі маленькія, да 0,5 см, з чарнавата-пурпуровым шлемам і светла-ружовай губой даўжынёй ад 5 да 8 мм з малінавымі плямкамі, пялёсткі каля 0,3 см. Да распускання кветак колас цёмны, быццам абпалены. Плод — сухая каробачка.[4]

Лісце ланцэтападобнае блакітна-зялёнае, незаплямленае. Лісты дасягаюць 3-10 см у даўжыню, ад 0,5 да 2 см у шырыню.

Насенне гэтай архідэі не ўтрымлівае другаснага эндасперму. Прарошчванне магчыма толькі пры ўтварэнні сімбіозу з мікорызаўтвараючымі грыбамі.

Ятрышнік абпалены — дыплоід з храмасомнай формулай 2n = 42.

Арэал

Thumb
Ятрышнік абпалены ў прыродным лугавым асяроддзі, Рон

Распасціраецца ад паўночнай Іспаніі праз Цэнтральную Еўропу, Альпы, паўднёвую Скандынавію, Усходнюю Еўропу да Цэнтральнай Сібіры і Каўказа. У Міжземнаморскім рэгіёне, уключаючы Паўночную Афрыку, сустракаецца рэдка.

На Беларусі сустракаецца адзінкава на паўночна-заходняй мяжы арэалу.

Экалогія

Расце ў Цэнтральнай Еўропе на стэпавай і паўпустыннай пашы, заліўных лугах, сухіх і горных лугах да 2000 м над узроўнем мора. Часам сустракаецца ў рэдкіх хваёвых ці ліставых лясах, а таксама ў больш сухіх раёнах на вільготных лугах.

На Беларусі расце ў маладых хвойніках верасовага тыпу[5].

Від лічыцца сонцалюбівым.

Выяўляецца не кожны год, перыядычнасць паяўлення не ўстаноўлена. Цвіце ў ліпені-жніўні, пладаносіць у жніўні-верасні[5].

Цвіценне

З-за значнай экалагічнай і геаграфічнай дысперсіі цвіце ў Цэнтральнай Еўропе ў цэлым з красавіка па жнівень. Квітнее расліна на працягу прыкладна трох тыдняў. На ўчастках у зоне ўмеранага клімату, росквіт Orchis ustulata ustulata можа пачацца ў апошняй трэці красавіка, у Альпах, аднак яны часта квітнець да чэрвеня.

Апыляльнікамі разнавіднасці Orchis ustulata var. ustulata з’яўляюцца Echinomyia magnicornis[6][7], для разнавіднасці Orchis ustulata var. aestivalis — Leptura levida і некаторыя віды чмялёў (Bombus). Працэнт завязі адносна высокі.

Наменклатура

Thumb
Ятрышнік абпалены на паштовай марцы
Thumb
Orchis ustulata
var. ustulata
Thumb
Orchis ustulata
var. aestivalis

Ятрышнік абпалены мае дзве разнавіднасці, якія ў асноўным адрозніваюцца тэрмінамі цвіцення, але маюць і некаторыя марфалагічныя асаблівасці:

  • Orchis ustulata var. ustulata — цвіце ў асноўным у маі-чэрвені, часам у красавіку.
  • Orchis ustulata var. aestivalis Kümpel (Syn.: Neotinea ustulata var. aestivalis (Kümpel) Tali, M.F.Fay & R.M.Bateman) — цвіце ў ліпені або жніўні. Навуковая назва разнавіднасці паходзіць ад лац.: aestivalis — лета.

Пасля перагляду наменклатуры раслін на выснове генетычнага аналізу, ятрышнік абпалены быў уключаны разам з некаторымі відамі ў раней манатыпны род Neotinea як Neotinea ustulata (L.) R.M. Bateman, Pridgeon & M.W. Chase[8]. Гэта назва ўжо выкарыстоўваецца сёння, але яшчэ вызывае спрэчкі сярод экспертаў.

Сінаніміка віда ўключае такія назвы як:

  • Orchis amoena Crantz
  • Orchis columnae F.W.Schmidt
  • Orchis parviflora Willd.
  • Orchis hyemalis Raf.
  • Orchis imbricata Vest
  • Orchis ustulata var. leopoliensis Zapal.
  • Orchis ustulata f. leopoliensis (Zapal.) Pauca

Прымяненне

Дэкаратыўная і лекавая расліна.[9]

Ахова

Занесены ў спіс ахоўных раслін Беларусі з 1964 года. Уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі як выключна рэдкі від, які знаходзіцца пад пагрозай знікнення,[5] таксама ўключаны ў Чырвоную кнігу Польшчы.[10] Ахоўваецца ў Германіі і Швейцарыі.

Рознае

У 2005 годзе ятрышнік абпалены быў выбраны «Архідэяй года» у Германіі. У 2011 годзе ў Беларусі была выпушчана паштовая марка з яго выявай.

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 90. — 160 с. 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Orchis ustulata L.
  4. Флора БССР, т. 1, 1949
  5. M.J. Godfery: Monograph and Iconograph of Native British Orchidaceae. 259 S. Cambridge 1933
  6. W. Vöth: Echinomyia magnicornis Zett. Bestäuber von Orchis ustulata L. — Die Orchidee 35, 1984(5): 189—192.
  7. R. M. Bateman, A. M. Pridgeon, M. W. Chase: Phylogenetics of subtribe Orchidinae (Orchidoideae, Orchidaceae) based on nuclear ITS sequences. 2. Infrageneric relationships and reclassification to achieve monophyly of Orchis sensu stricto. in: Lindleyana. The scientific journal of the American Orchid Society. West Palm Beach Fla 12.1997, 113—141. ISSN 0889-258X
  8. Редкие и исчезающие виды…, 1987
  9. Zbigniew Mirek, Halina Piękoś-Mirkowa, Adam Zając, Maria Zając: Flowering plants and pteridophytes of Poland : a checklist. Krytyczna lista roślin naczyniowych Polski. Instytut Botaniki PAN im. Władysława Szafera w Krakowie, 2002. ISBN 83-85444-83-1

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.