беларускі вучоны-гісторык у Польшчы, грамадска-культурны дзеяч, аўтар прац па гісторыі Беларусі і беларусаў у ХХ ст. From Wikipedia, the free encyclopedia
Яўген Васілевіч Мірановіч (2 верасня 1955) — беларускі і польскі гісторык, грамадска-культурны дзеяч.
Яўген Васілевіч Мірановіч | |
---|---|
польск.: Eugeniusz Mironowicz | |
| |
Дата нараджэння | 2 верасня 1955 (69 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта, гісторык, публіцыст |
Навуковая сфера | гісторыя[1], публіцыстыка[1], social engagement[d][1] і палітычная дзейнасць[d][1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук, навуковы прафесар[d][2] (11 лютага 2009), габілітаваны доктар[3] (29 лістапада 2000) і доктарская ступень[d][3] (6 верасня 1990) |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Jerzy Tomaszewski[d][4] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся на Беласточчыне. У 1980 годзе скончыў філіял Варшаўскага ўніверсітэта ў Беластоку (факультэт гуманітарных навук).
Галоўныя кірункі даследаванняў — беларуска-польскія стасункі, беларускі нацыянальны рух у Польшчы, найноўшая гісторыя Польшчы і Беларусі. Доктарскую дысертацыю на тэму «Беларуская нацыянальная меншасць у Народнай Польшчы (1944—1949)» абараніў у 1990 на факультэце журналістыкі і палітычных навук Варшаўскага ўніверсітэта, а габілітацыю «Нацыянальная палітыка Польскай Народнай Рэспублікі» ў 2000 на факультэце гістарычных навук таго ж універсітэта.
Я. Мірановіч — адзін з ініцыятараў стварэння ў 1990 годзе Беларускага дэмакратычнага аб'яднання. З 1992 г. галоўны рэдактар тыднёвіка «Ніва», з 1997 — старшыня яго праграмнай рады.
Яўген Мірановіч — загадчык кафедры беларускай культуры Беластоцкага ўніверсітэта, аўтар шэрагу кніг, навуковых і публіцыстычных артыкулаў. Рэдактар часопіса «Białoruskie Zeszyty Historyczne»
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.