Яўстах-Каятан Сапега (7 жніўня 1797, Веркі каля Вільні — 16 лістапада 1860) — прадстаўнік роду Сапегаў, сын князя Францішка Сапегі ад яго жонкі графіні Розы (Пелагеі-Розы) Патоцкай.

Біяграфія

У маладосці служыў у расійскай кавалерыі. Падарожнічаў па Еўропе. Натуралізаваўся ў Вялікабрытаніі: атрымаў грамадзянства і захаваў княскі тытул, што сталася выключэннем у брытанскім правадаўстве.

Пасля смерці бацькі (1829) атрымаў вялізныя ўладанні ў Беларусі.

У 18301831 удзельнічаў у Лістападаўскім паўстанні, быў падпаручнікам у штабе галоўнакамандуючага генерала Яна Скшынецкага, адзначаны залатым крыжам «Віртуці Мілітары». Пасля паражэння паўстання — у эміграцыі ў Францыі. Адхіліў прапанову Мікалая I прыняць канфіскаваныя маёнткі ўзамен за вернападданую прысягу, у выніку чаго музейныя зборы, бібліятэкі і архівы Сапегаў вывезены ў Санкт-Пецярбург. Памёр у Парыжы.

Зноскі

  1. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 76. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q122382124'></a>
  2. Lundy D. R. The Peerage
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q67129259'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21401824'></a>
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 77. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q122382124'></a>

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.