мадэль аўтамабіля From Wikipedia, the free encyclopedia
BMW Z3 — двухмесны спартыўны аўтамабіль, выпускаўся нямецкім аўтавытворцам BMW у 1996—2002 гадах у двух кузаўных варыянтах: родстар і купэ.
Тып(ы) кузавы: | 2‑дзв. родстар (2‑месн.) 2‑дзв. купэ (2‑месн.) |
Даўжыня: | 4026 мм |
Шырыня: | 1692 мм (1996—1998) 1740 мм (1999—2002) |
Вышыня: | 1288 мм (1996—1998) 1293 мм (1999—2002) |
Клірэнс: | 110 мм |
Колавая база: | 2445 мм |
Каляіна пярэдняя: | 1410 мм |
Каляіна задняя: | 1490 мм |
Маса: | 1170—1445 кг |
Папярэднік |
Звязаныя: | BMW E36 |
Падобныя мадэлі: | Mazda MX-5, Audi TT,Pontiac Solstice, Honda S2000 |
Сегмент: | S-сегмент |
Аб'ём бака: | 51 л |
Дызайнер: | Ёджы Нагашыма (1992) |
Распрацаваны ў стылі спартыўных аўтамабіляў 50-х BMW Z3 быў прадстаўлены ў 1995 годзе, на Жэнеўскай выстаўке. Да аўтамабіля адразу выстраілася чарга на пакупку. BMW Z3 з’явіўся ў аўтасалонах ў 1996 годзе. Ствараўся як адказ японскаму кабрыялету Mazda MX-5.
Своеасабліва выгнутыя фары і незвычайныя бакавыя паветразаборнікі адрознівалі Z3 ад іншых аўтамабіляў мадэльнага шэрагу BMW. Каб падняць мяккі верх аўтамабіля, трэба пацягнуць яго на сябе і замацаваць паваротам двух ручак. Аўтаматычнае складанне верху — опцыя, якую можна было замовіць асобна.
У 1996 годзе BMW Z3 Родстар з’явіўся ў аўтасалонах з варыянтамі рухавікоў 1,8 л і 1,9 л (ад BMW 318i). Аднак, па водгуках пакупнікоў, магутнасці гэтых рухавікоў хапала толькі на адносна спакойную язду. На высокіх абаротах рухавік пераграваўся. Уладальнікі гэтай версіі Z3 не маглі пахваліцца моцна выдатнымі дынамічнымі якасцямі свайго аўтамабіля. Толькі ў 1997 годзе свет убачыў BMW Z3 Родстар з 2,8-літровым 193-моцным рухавіком. Аўтамабіль меў максімальную хуткасць 225 км/г і разганяўся да 100 км/г за 7,1 секунды, што рабіла яго нашмат больш быстраходным, чым 1,8- або 1,9-літровая версія. З прыходам 1998 года з’явілася больш магутная 1,8-літровая версія рухавіка, а для амерыканскага рынку выпусцілі 2,5-літровую версію. У гэтым жа годзе дэбютаваў BMW Z3 Купэ. У купэ выбару рухавікоў не прапаноўвалася. На аўтамабілі нязменна стаяў рухавік аб'ёмам 2,8 л. У 1999 годзе выйшаў новы варыянт рухавіка для родстара, аб'ёмам 2,0 л, а ў 2000 — 2,2-літровая версія для родстара і 3,0 версія для абодвух кузаўных варыянтаў. У гэтым рухавіку акумулятарная батарэя была перамешчаная ў багажнік, каб захаваць добрыя суадносіны вагі на пярэдняй і задняй восях.
На 6-ці цыліндравых рухавіках усталёўвалася сістэма ўпырску паліва Motronic.
Рухавік у BMW Z3 размешчаны спераду. Прывад — задні. У стандартнай камплектацыі каробка перадач механічная, 5-ступеньчатая, у тым ліку на M-версіі. Па замове ставілася аўтаматычная каробка перадач. Руль з гідраўзмацняльнікам.
BMW Z3 валодае досыць жорсткай падвескай. Тармазная сістэма з антыблакіровачнай сістэмай і дыскавымі тормазамі на ўсіх колах, Пярэднія тормазы — вентыляваныя. Таксама аўтамабіль мае аўтаматычную сістэму кантроля ўстойлівасці з рэгулятарам цягі ADC+T. Пярэдняя падвеска — макферсан, са стабілізатарам папярочнай устойлівасці. Задняя — незалежная аднарычажная (Z-падобныя рычагі), таксама са стабілізатарам папярочнай устойлівасці. Канструкцыя задняй падвескі запазычаная ў BMW E30, а пярэдняя ў BMW E36.
Стандартная камплектацыя родстара BMW Z3 досыць багатая і ўключае ў сябе: антыблакіровачную сістэму тармазоў, сістэму кіравання ціскам тармазоў, сістэму размеркавання тармазных высілкаў, сістэму дынамічнай стабілізацыі, пярэднія і заднія шторкі бяспекі, франтальныя і пярэднія бакавыя падушкі бяспекі, кандыцыянер, дзвярныя бэлькі бяспекі, пярэднія электрашклапад’ёмнікі, электрапрываднае сядзенне кіроўцы, скураную аплётку руля, бартавы камп’ютар, гідраўзмацняльнік руля, галагенавыя фары і 17-цалёвыя адліваныя дыскі.
У спіс дадатковага абсталявання ўваходзілі: клімат-кантроль, пярэднія электрасядзенні, падагрэў пярэдніх сядзенняў, круіз-кантроль, навігацыя, CD-чэйнджар, люстэркі з электрапрывадам і падагрэвам, ксенонавыя фары, процітуманавыя фары, таніраванае шкло і 18-цалёвыя адліваныя дыскі[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.