BMW E36

From Wikipedia, the free encyclopedia

BMW E36
Remove ads

BMW E36 — трэцяе пакаленне BMW 3-й серыі.

BMW E36
Агульныя даныя
Тып(ы) кузавы: 2‑дзв. купэ (4‑месн.)
2‑дзв. кабрыялет (4‑месн.)
3‑дзв. хэтчбэк (4‑месн.)
4‑дзв. седан (5‑месн.)
5‑дзв. універсал (5‑месн.)
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4432 мм (акрамя хэтчбэка)
хэтчбэк — 4200 мм
Шырыня: 1697 мм (акрамя кабрыялета)
кабрыялет — 1709 мм
Вышыня: седан і хэтчбэк: 1392 мм
купэ: 1367 мм
кабрыялет: 1349 мм
Колавая база: 2700 мм
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
Пераемнік
Пераемнік
Звязаныя: BMW M3, BMW Z3
Сегмент: D-сегмент

Выпускалася ў 19902000 гадах. Усяго выраблена 2 283 600 аўтамабіляў.

Remove ads

Мадэльны шэраг

Thumb

Машына стала даўжэй, вышэй і шырэй сваёй папярэдніцы, а павелічэнне на 130 мм колавай базы выявілася ў большай прасторы для пасажыраў на заднім сядзенні.

Аўтамабіль быў прадстаўлены ў 1990 годзе ў Еўропе як мадэль 1991 года, а ў ЗША і Канадзе як мадэль 1992 года.

Продажы чатырохдзвернага седана стартавалі восенню 1991 года пры захаванні выпуску двухдзвернага седана E30 у 1991 годзе. BMW дадала ў мадэльны шэраг самастойны кузаў купэ. Дызайн купэ ствараўся літаральна з нуля — дызайнер Лютэ быў накіраваны на атрыманне дасканалых прапорцый — ён змяніў кожную панэль кузава, не запазычаўшы ў седана нават фары і заднія ліхтары.

Выпуск кабрыялета быў адкладзены да 1994 года. Продажы версіі ўніверсал стартавалі ў тым жа 1995 годзе. У ЗША дадзеная мадэль не прадавалася.

Седаны былі замененыя новай мадэллю ў 1998 годзе. Кабрыялеты, купэ і ўніверсалы выпускаліся да 1999 года ўключна.

Compact

Thumb
Thumb

У 1994 годзе дэбютавала мадэль Compact з кузавам трохдзверны хэтчбек. У параўнанні з седанам колавая база скарочана на 23 см.

У якасці базавага ўсталёўваўся 1,6-літровы 8-клапанны рухавік мадэлі M4316B (102 к.с.), а з 1999 года аўтамабілі пад пазначэннем 316i сталі аснашчацца рухавіком большай магутнасці: M4319B аб'ёмам 1,9 л (105 к.с.).

318ti абсталёўвалася 1,9-літровым рухавіком магутнасці 140 к.с. У якасці максімальнай прапаноўвалася мадыфікацыя 323i з шасціцыліндравым рухавіком 2,5 л (170 к.с.). Дызельны 318tds меў аб'ём 1,7 л (90 к.с.).

Пярэдняя падвеска — тыпу McPherson — такая ж, як на ўсёй серыі E36. Задняя — з дыяганальнымі рычагамі і паўнезалежнай бэлькай, у адрозненне ад астаніх мадыфікацый, якія мелі шматрычажную падвеску.

Храналогія выпуску[1]
  • сакавік 1994 — дэбют мадэлі 316i Compact;
  • верасень 1994318ti;
  • верасень 1995318tds;
  • верасень 1997323ti;
  • жнівень 2000 — заканчэнне вытворчасці.

M3

Thumb
купэ BMW M3

У лютым 1992 года была прадстаўлена новае пакаленне M3 на базе купэ E36. У 1994-м да кузава купэ дадаліся версіі седан і кабрыялет. Гэтае пакаленне М3 стала першым, якое было абсталявана шасціцыліндравым маторам — 3,0-літровы рухавік развіваў 286 к.с. і 320 Нм.

Восенню 1995 года з’явілася мадэрнізаваная версія М3. Аўтамабіль атрымаў 3,2-літровы рухавік (321 к.с., 350 Нм), 6-ступеньчатую каробку перадач, дапрацаваную хадавую частку з новымі наладамі падвескі і больш "кароткай" рулявой рэйкай. Праз паўтара года была прапанавана 6-ступеньчатая рабатызаваная каробка SMG.

Вытворчасць М3 Е36 была завершана ў 1999 годзе. У агульнай колькасці за 7 гадоў было выраблена 71 242 аўтамабіля.

Спецыяльныя версіі

  • M3R — спецыяльная серыя для Аўстраліі[2]. Рухавік распрацоўваўся сумесна з Schnitzer Motorsport, у выніку яго магутнасць была павялічана да 324 к.с. Далейшую даводку мадэлі ажыццявіла каманда былога пілота Формулы-1 Фрэнка Гарднера: машыны атрымалі счапленне і тормазы кампаніі AP Racing, больш жорсткія спружыны і амартызатары, а таксама карданны вал ад купэ 8-серыі.
Усяго пабудавана 15 машын M3R, тры з іх былі падрыхтаваныя для ўдзелу ў гонках.
  • M3 GT — версія, створаная для амалагацыі гоначнай мадэлі, якая выступала ў серыях FIA GT і IMSA GT[2]. Магутнасць рухавіка S50B30 была павялічана да 295 к.с. і 322 Нм за кошт ўжывання новых электроннага кіравання і размеркавальных валаў. У падвесцы змены зведалі спружыны і амартызатары.
Выпуск ішоў з лютага па чэрвень 1995 года. Усяго было сабрана 350 асобнікаў, а таксама шэсць прататыпаў.
  • M3 Lightweight — мадыфікацыя з паменшанай вагой[2] за кошт адмовы ад шумаізаляцыі, аўдыёсістэмы і кандыцыянера, а таксама з’яўлення карбонавых элементаў аздаблення інтэр’еру. Рухавік магутнасці 243 к.с. (амерыканская версія S50B30) заставаўся стандартным.
Усяго было выраблена 126 адзінак, з іх 11 прататыпаў. Усе машыны былі пафарбаваныя ў белы колер, а на капоце і левым пярэднім крыле была налепка клятчастага сцяга колераў BMW Motorsport.
Remove ads

Рухавікі

Больш інфармацыі Мадэль, Рухавік ...
Remove ads

Бяспека

Больш інфармацыі Вынікі тэсту Euro NCAP, 1997 ...

BMW E36 паказала сябе даволі дрэнна ў тэсце Euro NCAP. Адзначана дэфармацыя пярэдняй стойкі, траўманебяспечная пярэдняя панэль і слабая абарона пешаходаў у выпадку наезду. У выніку аўтамабіль атрымаў толькі паўтары зоркі з чатырох магчымых.

Вытворчасць

Больш інфармацыі Краіна ...

Цана

Больш інфармацыі Мадэль, Магутнасць, к.с. ...
Remove ads

BMW Art Car №13

Thumb
Art Car №13 — BMW M3 GTR

BMW M3 GTR E36, распісаны Сандра Чыа ў 1992 годзе, стаў трынаццатым арт-карам калекцыі BMW  (ням.)[18][19].

Зноскі

  1. 1991 BMW 316i E36 technical сpecifications (англ.). carfolio.com. Праверана 13-03-2010.
  2. 1991 BMW 318i E36 technical сpecifications (англ.). carfolio.com. Праверана 13-03-2010.
  3. 1991 BMW 318is 16v Coupé E36 technical сpecifications (англ.). carfolio.com. Праверана 13-03-2010.
  4. 1991 BMW 320i E36 technical сpecifications (англ.). carfolio.com. Праверана 13-03-2010.
  5. 1996 BMW 323i E36 technical сpecifications (англ.). carfolio.com. Праверана 13-03-2010.
  6. 1991 BMW 325i E36 technical сpecifications (англ.). carfolio.com. Праверана 13-03-2010.
  7. 1992 BMW 325is E36 technical сpecifications (англ.). carfolio.com. Праверана 13-03-2010.
  8. 1996 BMW 328i E36 technical сpecifications (англ.). carfolio.com. Праверана 13-03-2010.
  9. 1993 BMW M3 E36 technical сpecifications (англ.). carfolio.com. Праверана 13-03-2010.
  10. 1995 BMW M3 Evolution E36 technical сpecifications (англ.). carfolio.com. Праверана 13-03-2010.
  11. 1995 BMW M3 GT E36 technical сpecifications (англ.). carfolio.com. Праверана 13-03-2010.
  12. 1995 BMW M3 (US) E36 technical сpecifications (англ.). carfolio.com. Праверана 13-03-2010.
  13. 1994 BMW 318 tds E36 technical сpecifications (англ.). carfolio.com. Праверана 13-03-2010.
  14. Autokatalog 41. jahresausgabe 1997-1998 Vereinigte Motor-Verlage GmbH & Co. KG, Stuttgart
  15. Sandro Chia BMW Touring racer, 1992 // artcar.bmwgroup.com (англ.)
  16. BMW Art Car: 1992 BMW 3-Series Racing Prototype // bmwartcarcollection.com (англ.)
Remove ads

Відэа

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads