«Call Me Maybe» — песня канадскай спявачкі Карлі Рэй Джэпсен. Сінгл дасягнуў першага месца ў хіт-парадах шматлікіх краін свету, уключаючы ЗША (восем тыдняў на № 1 у «Billboard Hot 100»)[2][3], Канаду (№ 1 у «Canadian Hot 100»)[4], Аўстралію, Бразілію, Венесуэлу, Чэхію, Данію, Фінляндыю, Францыю, Венгрыю, Ірландыю, Іспанію, Польшчу, Новую Зеландыю, Швейцарыю, ПАР і інш. Кліп на сінгл «Call Me Maybe» мае 262 мільёна праглядаў на YouTube. 14 красавіка 2012 года песня «Call Me Maybe» узначаліла брытанскі чарт «UK Singles Chart»[5]. Відэакліп гэтай песні 17 чэрвеня 2012 года ў Таронта атрымаў 4 намінацыі на канадскую музычную прэмію «MuchMusic Video Awards» 2012 года[6] і выйграў у трох: у катэгорыях «Video of the Year», «UR Fave Video» і «Most Streamed Video»[7].
Хуткія факты Сінгл выканаўцы Карлі Рэй Джэпсен, Выпушчаны ...
Закрыць