Пасцельныя клапы (Cimicidae) або блашчыцы — невялікае сямейства паўцвердакрылых з падатраду клапоў, якое ўключае ў сябе каля ста відаў. Члены сямейства сілкуюцца выключна крывёю чалавека і іншых цеплакроўных жывёл і з’яўляюцца касмапалітамі. Пасцельныя блашчыцы не з’яўляюцца строга начнымі насякомымі, аднак больш актыўныя ноччу, калі могуць непрыкметна карміцца на гаспадары. Дзень насякомыя праводзяць у зацішных месцах, напрыклад, у шчылінах мэблі, за карцінамі, шпалерамі, у свідравінах электраправодкі і гэтак далей, а ўначы выходзяць на паляванне. Самы вядомы член сямейства — пасцельны клоп (Cimex lectularius).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Пасцельныя клапы

Пасцельны клоп (Cimex lectularius)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cimicidae Costa, 1852

Падсямействы
  • Afrociminae
  • Cimicinae
  • Cacodminae
  • Cacodminae
  • Haematosiphoninae
  • Latrocimicinae
  • Primicimicinae

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  107052
NCBI  30078
EOL  568
FW  213481
Закрыць

Апісанне

Клапы маленькіх памераў, чые памеры не перавышаюць 9 мм. Цела клапоў плоскае, авальнае, афарбоўка вар’іруецца ад жаўтлява-белага да цёмна-бурага. Таксама маюць вельмі кароткія не функцыянальныя крылы[1].

Распаўсюджанне

Распаўсюджаныя па ўсім свеце. У Паўночнай Амерыцы распаўсюджаныя 15 відаў з 8 родаў, з якіх 7 відаў распаўсюджаныя ў Канадзе.

Экалогія

Клапы — паразіты; німфы і імага харчуюцца крывёй цеплакроўных жывёл, у асноўным млекакормячых і птушак.

Класіфікацыя

  • падсямейства: Afrociminae
    • род: Afrocimex
  • падсямейства: Cimicinae
    • род: Bertilia
    • род: Cimex
    • род: Oeciacus
    • род: Paracimex
    • род: Propicimex
  • падсямейства: Cacodminae
    • род: Aphrania
    • род: Cacodomus
    • род: Crassicimex
    • род: Leptocimex
    • род: Loxaspis
    • род: Stricticimex
  • падсямейства: Haematosiphoninae
    • род: Caminicimex
    • род: Cimexopsis
    • род: Haematosiphon
    • род: Hesperocimex
    • род: Ornithocoris
    • род: Psitticimex
    • род: Synxenoderus
  • падсямейства: Latrocimicinae
    • род: Latrocimex
  • падсямейства: Primicimicinae
    • род: Bucimex
    • род: Primicimex

Зноскі

  1. BugGuide Family Cimicidae — Bed Bugs

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.