Neoptera

інфраклас крылатых насякомых From Wikipedia, the free encyclopedia

Neoptera
Remove ads

Neoptera або Навакрылыяінфраклас крылатых насякомых. Асноўнай прыкметай з'яўляецца здольнасць складваць свае крылы назад на брушка з дапамогай спецыяльнага сустава і адпаведнай мускулатуры. Да іх належаць усе Крылатыя насякомыя (Pterygota), за выключэннем падзёнак (Ephemeroptera) і стракоз (Odonata).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Магчымасць шчыльна складаць крылы да цела дазваляе гэтым жывёлам засяляць мноства розных асяроддзяў. Гэтая змена дазваляе ім хавацца і пранікаць у вузкія ўкрыцці і расколіны. З перабудовай сустава і палётнай мускулатуры таксама трэба было перабудаваць і самі крылы, каб яны пачалі складвацца. Гэта адбылося за кошт шэрагу складкаў на крыле. Многія атрады навакрылых утрымліваюць эусацыяльныя віды насякомых, якія ўтвараюць інсектныя супольнасці.[1]

Remove ads

Гісторыя класіфікацыі

Гісторыя вылучэння групы Neoptera сыходзіць да пачатку XX стагоддзя і звязана з імем выдатнага рускага палеантолага Андрэя Мартынава. Складзеная да таго часу сістэма насякомых была вельмі заблытанай і супярэчлівай, шмат дзе былі паліфілетычныя таксоны. Патрабаваўся адзін знак, які б паказаў ход эвалюцыі насякомых і паслужыў бы асновай для стварэння больш дасканалай класіфікацыі. Мартынаў абраў у якасці такога знака спосаб складання крылаў. Згодна з яго поглядамі, першапачаткова насякомыя не маглі складаць крылы наогул, але трымалі іх распасцёртымі ў бакі. У далейшым з’явілася група, якая дзякуючы мадыфікацыі аксіліярнага апарата набыла здольнасць складаць крылы так, што дарсальная паверхня крыла апыналася звернутая дарсальна (пры плоскім складанні) або латэральна (пры дахападобным складанні). Да Neoptera адносіцца пераважная большасць насякомых і, такім чынам, жывёл наогул (па колькасці відаў). Яны змаглі заняць літаральна ўсе экалагічныя нішы і прыстасавацца да існавання амаль ва ўсіх, нават самых экстрэмальных для членістаногіх біятопах.

Remove ads

Механізм складання крылаў

Складанне крылаў у Neoptera забяспечваецца дзякуючы асаблівай будове сістэмы склерытаў у сучляненні дарсальнай паверхні крыла і тергіта. У тыповым выпадку аксіліярны апарат Neoptera мае два асноўныя сучляненні: першага аксіліярнага склерыта з пярэднім і сярэднім крылавымі адросткамі нотуму і трэцяга аксіліярнага склерыта з заднім крылавым выступам; пры гэтым і першы, і трэці аксіліярныя склерыты злучаныя з другім. Па лініі, якая праходзіць праз гэтыя два сучляненні, пры складанні крыла ўтвараецца складка. На вентыральным баку крыла асаблівы адростак трэцяга аксіліярнага склерыта сходзіцца з заднім краем субалярнага склерыта. Акрамя таго, трэці аксіліярны склерыт сучляняецца яшчэ і з асновамі анальных жылкаў крыла, дзякуючы чаму пры складанні крыла ўтвараецца анальная складка. Такім чынам, трэці аксіліярны склерыт і размешчаны за ім участак крыла за анальнай складкай перагортваюцца, дазваляючы крылу павярнуцца вяршыняй назад. Перагортваючыся ўчастак крыла быў названы неала, а астатняя частка крыла — палеала, што адлюстроўвае ўяўленне пра тое, што нескладаючыяся крылы падзёнак, стракоз і іншых старажытных насякомых з’яўляюцца плезіяморфіяй, а здольнасць да складання крылаў у Neoptera — апаморфіяй.

Remove ads

Біялогія

Як ужо было сказана, Neoptera населілі ўсе колькі-небудзь прыдатныя для жыцця біятопы. У выніку вострай канкурэнцыі, якая ўзнікла, калі росквіт групы толькі пачынаўся, асобныя галіны набылі асаблівыя адаптацыі, якія пасля ўзнікалі неаднаразова ў розных групах Neoptera. Сярод гэтых адаптацый асабліва вылучаюцца наступныя (у дужках указаны прыклады):

  • Каланіяльны (эмбіі) і грамадскі (грамадскія насякомыя) лад жыцця
  • Паразітызм (пухаеды і вошы), у тым ліку сацыяльны (мурашкі)
  • Унікальныя формы сімбіёзу з грыбамі і актынабактэрыямі (мурашкі-лістарэзы)
  • Поўны метамарфоз (насякомыя з поўным ператварэннем) і блізкія да яго формы метамарфозы (белакрылкі)

Класіфікацыя

У XX стагоддзі Neoptera падзялялі па тыпу метамарфоза на 2 надатрады: насякомых з няпоўным ператварэннем (Exopterygota ці Hemimetabola[en]) і насякомых з поўным ператварэннем (Endopterygota або Holometabola).

Сучасныя сістэматыкі дзеляць Neoptera на 3 клады, якім надаюць ранг ад надатрада да надкагорты ці нават інфракласа:

  • Polyneoptera
  • Paraneoptera
  • Endopterygota Насякомыя з поўным ператварэннем

Кожную з клад падраздзяляюць на некалькі меншых клад і надатрадаў, але ў цэлым гэты ўзровень класіфікацыі не ўстаяўся — кожная група сістэматыкаў, абапіраючыся на розныя прыкметы, праводзіць падзел па-іншаму.

Вымерлыя прадстаўнікі з нявызначаным становішчам:

  • Aethiocarenus burmanicus
  • Baryshnyala occulta

Кладаграма

Філагенія Neoptera паказана на кладаграме, не цалкам вырашанай, згодна з Клюге (2004, 2010, 2012, 2013, 2019, 2020) з выкарыстаннем марфалагічных характарыстык у адпаведнасці з прынцыпамі таго, што ён называе кладаэндэзісам[2][3][4]

Гэта не адпавядае малекулярнай філагеніі, напрыклад, Song et al 2016 для Polyneoptera, якія ўключаюць Zoraptera ў гэтую кладу[5], ні, да прыкладу, з Kjer et al 2016 для Endopterygota, якія прапануюць цалкам вырашанае дрэва для гэтай клады[6].

Neoptera
Polyneoptera
Idioprothoraca

Embioptera



Notoptera



Rhipineoptera

Plecoptera


Tegminoptera
Pandictyoptera

Blattodea



Mantodea




Orthoptera



Phasmatodea



Dermaptera





Eumetabola
Parametabola

Zoraptera


Acercaria
Condylognatha

Thysanoptera



Hemiptera



Panpsocoptera

Psocoptera



Phthiraptera





Endopterygota
Elytrophora

Coleoptera



Strepsiptera



Neuropteroidea

Neuroptera



Raphidioptera



Megaloptera



Mecopteriformia

Diptera


Enteracantha

Mecoptera


Calyptroptera

Boreidae



Siphonaptera




Amphiesmenoptera

Trichoptera



Lepidoptera




Hymenoptera






Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads