Look What You Made Me Do (песня Тэйлар Свіфт)
песня Тэйлар Свіфт / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Look What You Made Me Do» (бел. «Паглядзі, што ты прымусіў мяне рабіць») — песня амерыканскай спявачкі Тэйлар Свіфт з шостага студыйнага альбома «Reputation». Песня была выпушчана 25 жніўня 2017 года на лэйбле Big Machine Records. У гэты ж дзень адбылася прэм'ера лірык-відэа песні на афіцыйным YouTube-канале спявачкі. Аўтарамі выступілі Тэйлар Свіфт і Джэк Антонаф, акрамя таго быў выкарыстанны матэрыял аўтарства Фрэда Фэрбраса, Рычарда Фэрбраса і Роба Манзолі, якім з'яўляецца сэмпл сінгла 1992 года «I'm Too Sexy» гурта Right Said Fred[1][2].
«Look What You Made Me Do» | ||||
---|---|---|---|---|
Сінгл выканаўцы Тэйлар Свіфт з альбома Reputation |
||||
Выпушчаны | 25 жніўня 2017 | |||
Мова | англійская | |||
Фармат | CD, лічбавая дыстрыбуцыя | |||
Жанр | электраклэш, поп, данс-поп, электрапоп | |||
Кампазітар | Тэйлар Свіфт, Джэк Антонаф, Фрэд Фэрбрас, Рычард Фэрбрас, Роб Манзолі | |||
Працягласць | 3:31 | |||
Лэйбл | Big Machine | |||
Прадзюсар | Джэк Антонаф | |||
Аўтар песні | Тэйлар Свіфт | |||
|
||||
Месцы ў чартах | ||||
Тэйлар Свіфт, храналогія сінглаў | ||||
|
«Look What You Made Me Do» яшчэ далей аддаліў Свіфт ад папярэдніх работ у стылі кантры-музыкі і наблізіў спявачку да жанру альтэрнатыўнай электроннай музыкі.[3]. У лірычным плане кампазіцыя выканана ў агрэсіўным тоне: Тэйлар прызнае дамінуючае становішча над неназванымі нядобразычліўцамі і кажа пра непазбежнасць наступстваў за ганебныя ўчынкі ў свой адрас[4][5].
Аўтарытэтныя крытыкі, якім загадзя паведамілі пра выхад сінгла, апублікавалі змешаныя рэцэнзіі на кампазіцыю, палічыўшы яе новым кірункам кар'еры спявачкі[6][7][8][9]. Іншыя аглядальнікі зрабілі выснову, што тэма адплаты стала збітай для Свіфт і не прынесла нічога новага ў творчасць спявачкі і, наадварот, паказвае музычную дэградацыю выканаўцы[10][11][12][13].
Песня ўначаліла шматлікія хіт-парады, сярод якіх чарты ЗША, Канада, Вялікабрытанія, Аўстралія.