Č
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Č, č — літара лацінскага алфавіта, утвораная ад літары C з дапамогай дыякрытычнага знаку гачак. Звычайна пазначае гук, аналагічны кірылічнаму Ч. Характэрная перш за ўсё для славянскіх моў (чэшскай, славацкай, горна- і ніжнелуцкай, харвацкай, славенскай, баснійскай, лацінскіх варыянтаў беларускае, сербскае і македонскае моў), балцкіх (літоўскай і латышскай), саамскіх моў; таксама ўжываецца пры транслітарацыі кірылічных тэкстаў з беларускай, рускай і украінскай моў. У гэтых алфавітах з'яўляецца чацвёртай літарай.
Remove ads
Гісторыя
Створаная Янам Гусам для чэшскай мовы замест ранейшага спалучэння літар Cz. У 1830 харвацкі лінгвіст і палітычны дзеяч Людэвіт Гай адаптаваў яе да харвацкай мовы, адкуль яна з часам была запазычана ў славенскую, баснійскую, сербскую і македонскую мовы. У 1906 Вацлаў Іваноўскі ўвёў яе ў беларускі лацінскі алфавіт.
Гл. таксама
- Дыякрытычны знак
- Гачак
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads