Ёзеф Ізраэлс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ёзеф Ізраэлс або Ісраэлс (нідэрл.: Jozef Israëls; 27 студзеня 1824, Гронінген — 12 жніўня 1911, Гаага) — галандскі жанравы жывапісец, кіраўнік рэалістычнай Гаагскай школы жывапісу.
Remove ads
Біяграфія
Родам з яўрэйскай сям’і, быў выхаваны ў строгіх рэлігійных традыцыях і рыхтаваўся стаць равінам. З ранняга дзяцінства ён выяўляў вялікую мастацкую і музычную здольнасць. Працуючы ў бацькі ў мяняльнай краме, Ёсеф Ізраэлс у вольны час капіяваў гравюры і пісаў фарбамі пад кіраўніцтвам Ван-Бюіса і Ван-Віхерана. Яго першыя спробы ў жывапісе, «Яўрэй» і «Прадавец гліняных люлек», звярнулі на сябе ўвагу нейкага Віта, які пераканаў бацьку Ізраэлса адправіць сына вучыцца жывапісу ў Амстэрдам.
Вучыўся ў Я. А. Круземана ў Амстэрдаме, затым у Ф.-Э. Піко ў Парыжы; першапачаткова прысвяціў сябе гістарычнаму жывапісу, але пасля перайшоў да бытавога жывапісу, адлюстроўваючы пераважна сямейнае жыццё галандцаў і побыт іх маракоў.
Найбольш цікавыя яго працы: «Маці, якая здаравее», «Бедныя вёскі», «Хворая», «Адзін на свеце».
Сын Ёсефа, Ісак — таксама стаў жанравым жывапісцам.
Remove ads
Зноскі
- Jozef Israëls
- Jozef Israëls — 2009.
- RKDartists Праверана 26 жніўня 2017.
- https://www.rijksmuseum.nl/nl/rijksstudio/stijlen/haagseschool Праверана 12 кастрычніка 2018.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads