Ёзаф Ціса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ё́заф Ці́са (славацк.: Jozef Tiso; 13 кастрычніка 1887, вёска Вэлька-Бітча, Аўстра-Венгрыя — 18 красавіка 1947, горад Браціслава, Чэхаславакія) — прэзідэнт Першай Славацкай рэспублікі; рымска-каталіцкі святар, член чэхаславацкага парламента. Пасля Другой сусветнай вайны быў абвінавачаны ў ваенных злачынствах і пакараны смерцю.
Remove ads
Біяграфія
Лідар 1-й Славацкай рэспублікі
У лютым 1939 нямецкія палітыкі сталі пераконваць славацкіх палітыкаў абвясціць незалежнасць Славакіі. 9 сакавіка 1939 года часткі чэхаславацкай арміі, верныя пражскім ураду, занялі тэрыторыю Славакіі і адхілілі Ціса ад улады. 13 сакавіка 1939 Гітлер прыняў Ціса ў Берліне і фактычна прымусіў яго аб'явіць аб незалежнасці Славакіі пад патранатам Трэцяга рэйха. 14 сакавіка 1939 славацкі парламент абвясціў незалежнасць, а на наступны дзень нямецкія войскі акупавалі Чэхію. Ціса стаў прэм'ер-міністрам, а 26 кастрычніка 1939 г — прэзідэнтам.
3 лістапада 1941 Ціса наведаў акупаваны немцамі Кіеў. У выніку няўдалага замаху на Ціса быў знішчаны Успенскі сабор Кіева-Пячэрскай лаўры (Ціса пакінуў сабор на 1 гадзіну раней, чым разлічвалі дыверсанты). Знішчэнне сабора савецкая прапаганда доўгі час прыпісвала немцам.
Ціса спрабаваў быць умераным прэзідэнтам і часта канфліктаваў з адкрыта пранямецкім урадам Войцеха Тукі. Тым не менш, Ціса не хаваў свае антысеміцкія погляды і 15 мая 1942 года падпісаў закон аб дэпартацыі яўрэяў. Гэты закон дзейнічаў паўгады, і да 1944 года дэпартацыі не аднаўляліся. За 1942 з Славакіі было дэпартавана 57 628 яўрэяў; з іх, згодна з даступных дадзеных, выжылі толькі 280—800 чалавек.
Уцёкі і пакаранне смерцю
У красавіку 1945 Ціса збег у Баварыю, дзе быў 6 чэрвеня 1945 года затрыманы амерыканскай арміяй і выдадзены Чэхаславакіі. Быў прысуджаны да павешання за дзяржаўную здраду. 18 красавіка 1947 г. прысуд быў прыведзены ў выкананне.
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ёзаф Ціса
Зноскі
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118802364 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads