Ёнас Стаўгайціс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ёнас Стаўгайціс (літ.: Jonas Staugaitis, 20 мая 1868, Амянцішкей каля Вілкавішкіса — 18 студзеня 1952, Каўнас) — літоўскі палітык.
Remove ads
Біяграфія
Ёнас Стаўгайціс скончыў гімназію ў Марыямпале і Варшаўскі ўніверсітэт (1887—1893), дзе атрымаў медыцынскую адукацыю. У далейшым працаваў урачом у Шакеі і займаўся грамадскай дзейнасцю.

У 1919 пасля абвяшчэння незалежнасці Літвы пераехаў у Каўнас, быў прызначаны начальнікам медыцынскага аддзела Міністэрства аховы здароўя. У 1920—1926 — дырэктар бальніцы, у 1922—1940 галоўны рэдактар часопіса ”Medicina” .
У 1920 Стаўгайціс быў абраны ў Сейм Літвы ад Літоўскага сялянскага саюза , у 1920—1922 быў намеснікам старшыні партыйнай фракцыі, 2 чэрвеня 1926 абраны старшынёй Сейма.
Ваенны пераварот у Літве (1926)
Пасля адстаўкі прэзідэнта Казіса Грынюса 17 снежня 1926 у час перавароту, якім кіраваў Антанас Смятона, паводле канстытуцыі стаў выканаўцам паўнамоцтваў прэзідэнта, на наступны дзень сам сышоў у адстаўку, перадаўшы паўнамоцтвы Аляксандрасу Стульгінскісу, і вярнуўся да навуковай дзейнасці.
З усталяваннем камуністычнага рэжыму не быў закрануты рэпрэсіямі.
У 1945—1949 працаваў у музеі гігіены, быў членам медыцынскага савета Літоўскай ССР.
У 1949—1951 — урач санітарна-эпідэміялагічнай станцыі, менеджар дома санітарнай асветы ў Каўнасе.
Пахаваны на Пятрашунскіх могілках у Каўнасе.
Remove ads
Памяць
На доме А. Міцкевіча ў Каўнасе, у якім Ё. Стаўгайціс жыў у 1927—1952 гг., устаноўлена мемарыяльная дошка.
Спасылкі
- Біяграфія на сайце Сейма Архівавана 27 лютага 2012.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads