Яганішкелі

горад у Літве From Wikipedia, the free encyclopedia

Яганішкеліmap
Remove ads

Яганішкелі[заўв 1], таксама Ёнішкеліс (літ.: Joniškėlis) — горад у паўночнай Літве, на рацэ Мажупя. Уваходзіць у склад Пасвальскага раёна Панявежскага павета. Месціцца за 17 км ад Пасваля. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.

Хуткія факты Краіна, Павет ...
Remove ads

Гісторыя

У гістарычных крыніцах упершыню Яганішкелі згадваюцца ў 1685 годзе. У 1736 годзе Яганішкелі атрымалі гарадскія правы. З XVII стагоддзя да Другой сусветнай вайны маёнтак Яганішкелі належаў сям’і Карпаў. Яны стварылі тут буйны архіў, які, аднак, быў разрабаваны у час Першай сусветнай вайны. У 1894 годзе ў маёнтку Карпаў працаваў эканомам Габрыэль Ландсбергіс-Жэмкалніс, літоўскі драматург і дзед Вітаўтаса Ландсбергіса.

З 1918 года ў складзе Літвы.

28 лютага 2005 года Ёнішкеліс атрымаў герб[2].

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...
Remove ads

Славутасці

Thumb
Касцёл
  • Касцёл
Thumb
Сядзіба Карпаў
  • Рэзідэнцыя Карпаў (18 будынкаў), адзін з найбуйнешых і найлепш захаваных помнікаў архітэктуры XVIII стагоддзя ў Літве. Яна была пабудавана ў 1763 годзе. Пасля Другой сусветнай вайны тут была сярэдняя школа, цяпер гэта прыватная ўласнасць. Пабудовы акружаныя паркам. Да парку прымыкае рака Мажупя, а да рэзідэнцыі вядзе ліпавая алея.

Вядомыя асобы

Заўвагі

  1. польск.: Johaniszkiele, руск.: Іоганишкели, Іоганишкеле, Иоганишкели.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads