Іван Іванавіч Гольц-Мілер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Іван Іванавіч Гольц-Мілер
Remove ads

Іван Іванавіч Гольц-Мілер (27 лістапада (9 снежня) 1842, Яганішкелі, Панявежскі павет, Ковенская губерня — 5 (17) жніўня 1871, Арол) — расійскі паэт , перакладчык і тэатральны рэцэнзент, удзельнік рэвалюцыйнага руху 1860-х[3].

Хуткія факты Іван Іванавіч Гольц-Мілер, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Паходжанне

Нарадзіўся ў сям’і чыноўніка. Бацька, Іван Іванавіч Гольц-Мілер (1806—1876), быў пазашлюбным сынам дзеда Л. М. Талстога — Ільі Андрэевіча  (руск.) і Кацярыны Якаўлеўны Пярфільевай, якая памерла родамі[4]. Прозвішча было ўзята ад павівальнай бабкі[5]. Такім чынам, Іван быў траюрадным братам пісьменніка, але хутчэй за ўсё нават не ведаў пра гэта.

Адукацыя і далейшае жыццё

Выдатна скончыў Мінскую гімназію ў 1860 годзе і адразу ж паступіў на юрыдычны факультэт  (руск.) Маскоўскага ўніверсітэта[6]. Разам з іншымі студэнтамі прымаў удзел у друкаванні і распаўсюджванні забароненых твораў А. І. Герцэна, М. П. Агарова  (руск.), Т. Р. Шаўчэнкі. У 1861 арыштаваны пасля даносу У. Д. Кастамарава  (руск.) як удзельнік рэвалюцыйнага гуртка П. Р. Заічнеўскага  (руск.)[3]. У турме ўдзельнічаў у складанні пракламацыі  (руск.) «Маладая Расія  (руск.)»[6].

З турмы Гольц-Мілер вярнуўся ў Мінск, адкуль неўзабаве быў высланы пад канвоем у заштатны гарадок Карсун Сімбірскай губерні[7][8], дзе бязвыезна правёў два гады пад наглядам паліцыі.

У 1865 годзе дзякуючы клопатам бацькі Івану было дазволена працягваць адукацыю ў адным з правінцыйных універсітэтаў. Ён выбраў Адэсу. Тут ён удзельнічаў у стварэнні рэвалюцыйнай арганізацыі. На сустрэчы новага, 1867 года ён агучыў гарачую прамову, якая прызывала да звяржэння самадзяржаўя, за што быў высланы з горада[6].

У 18671869 гадах жыў у Мінску, вандраваў па Расіі[8]. Улетку 1869 года Гольц-Мілер зноў прыехаў у Адэсу, дзе праходзілі гэты час студэнцкія хваляванні. Баючыся яго ўплыву на моладзь, наварасійскі генерал-губернатар П. А. Кацэбу  (руск.) дамогся высылкі Гольц-Мілера з Адэсы і забароны жыхарства і ў іншых універсітэцкіх гарадах[6].

Апошнія два гады жыцця Івана Іванавіча прайшлі ў Арле і Курску, дзе працаваў адвакатам, што прынесла яму вядомасць, але не прыбытак[6].

У 1870 здзейсніў няўдалую спробу самагубства[6].

Памёр ад туберкулёзу ў Арле, дзе і быў пахаваны[8].

Remove ads

Творчасць

З 1959 года выступаў з артыкуламі пра тэатр у газеце «Минские губернские ведомости»[3]. Друкаваўся ў часопісах «Современннк», «Отечественные записки»[8]. Падчас жыцця ў Адэсе, дзе друкаваў у 1865-66 тэатральныя нататкі ў газеце «Одесский вестник  (укр.)»[3].

Перад смерцю пачаў рыхтаваць зборнік сваёй паэзіі, але публікацыя так і не адбылася[6].

Паэт некрасаўскай школы. У Мінску напісаў вершы «З верай за справу», «Сум раз’ядае мне сэрца» і інш[8]. Яго верш лепшы «Слу-шай!» («Как дело измены, как совесть тирана…»), пакладзены ў 1860-я на музыку кампазітарам П. П. Сакальскім  (руск.), стаў папулярнай рэвалюцыйнай песняй[3][8].

Паэтычная спадчына Гольц-Мілера невялікая па аб’ёме. Яна складае крыху больш за 80 вершаў. З іх менш за палову было надрукавана пры жыцці паэта. Гольц-Мілер быў таксама таленавітым перакладчыкам з французскай, англійскай, нямецкай і польскай моў. Ён пераклаў вершы А. Барб’е  (руск.), Д. Г. Байрана, Н. Ленау, А. Міцкевіча і іншых блізкіх яму па духу паэтаў[6].

Сачыненні

  • Стихотворения // Поэт-революционер И. И. Гольц-Миллер / Сост. Б. Козьмин и Г. Лелевич.-- М., 1930
  • Неизданные стихотворения / Предисл. и примеч. И. Г. Ямпольского // Литературное наследство.-- 1936.-- Т. 25—26
  • Стихотворения / Поэты 1860-х годов.-- Л., 1968.-- С. 287—310
  • Неопубликованные стихи И. И. Гольц-Миллера / Предисл. и примеч. А. В. Корнеева // Русская литература.-- 1980.-- No 2.
Remove ads

Зноскі

  1. Коротков Ю. Н. Гольц-Миллер // Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 2.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q4239850'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a>
  2. Гольц-Миллер Иван Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
  3. Гольц-Миллер Иван Иванович // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 157. — 737 с.
  4. Корнеев А. В. «Произведен был в немцы». О происхождении И. И. Гольц-Миллера // Русская литература.-- 1985.-- No 1
  5. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads