Пасваль
горад у Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пасваль[2], часам Пасволь[3], таксама Пасваліс (літ.: Pasvalys) — горад у паўночнай Літве, на рацэ Сваля. Адміністрацыйны цэнтр Пасвальскага раёна Панявежскага павета. Размешчаны за 39 км ад Панявежы. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштайція.
Remove ads
Назва
Назва паходзіць ад ракі Сваля[4]. Раней сустракаліся таксама назвы Пазвал і Пазваль[5].
Гісторыя
Упершыню згадваецца ў 1497 годзе. 15 верасня 1557 года ў Пасвалі сустрэліся вялікі князь Жыгімонт Аўгуст, інфлянцкі ўладар Іаган Вільгельм фон Фюрстэнберг і рыжскі архібіскуп Вільгельм Брандэнбургскі. Паміж імі была падпісаны дагавор аб сумесных дзеяннях супраць Маскоўскага ўварвання.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Пасваль трапіў у склад Расійскай імперыі. З 1918 года ў складзе Літвы. У 1940 годзе Пасваль апынуўся ў складзе Літоўскай ССР. Пасля Другой сусветнай вайны ў 1946 годзе паселішча атрымала статус горада. З 1990 года ў складзе адноўленай Літоўскай Рэспублікі.
Remove ads
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads