Аман (горад)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аман (горад)map
Remove ads

Аман (араб. عمان) — самы буйны горад у Іарданіі, сталіца краіны. У старажытнасці называўся Рабат-Амон, у эліністычна-рымскую эпоху — Філадэльфія. У VII—IX стагоддзях уваходзіў у склад арабскага Халіфата. З 1516 года і да канца Першай сусветнай вайны — у складзе Асманскай імперыі. Насельніцтва — 2,5 млн чалавек (2008).

Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Remove ads

Геаграфія

Горад размешчаны за 35 км на паўночны ўсход ад Мёртвага мора, за 110 км на ўсход ад Міжземнага мора і за 65 км на ўсход ад Ерусаліма. Горад размешчаны на сямі пагорках, якія прысутнічаюць на сцягу Іарданіі сяміканцовая зоркай.

Гісторыя

У XIII стагоддзі да н.э. горад Рабат-Амон быў сталіцай Амонскага царства. Гэта месца было пазней заваявана асірыйцамі, пазней — персамі, затым грэкамі. Пталамей II Філадэльф, грэчаскі кіраўнік Егіпта, пераназваў яго ў Філадэльфію. Горад стаў часткай каралеўства набатэяў да 106 года н.э., калі Філадэльфія апынулася пад рымскім кантролем і далучылася да Дзесяцігароддзя.

У 326 годзе н.э. хрысціянства стала галоўнай рэлігіяй імперыі і Філадэльфія стала месцам епархіі ў пачатку Візантыйскай эры. Адна з цэркваў гэтага перыяду знаходзіцца ў цытадэлі горада.

Філадэльфія была перайменаваная ў Аман на працягу эры Гасанідаў. Горад быў разбураны некалькімі землетрасеннямі і стыхійнымі бедствамі і заставаўся невялікім горадам і грудай руінаў да 1887. Усё памянялася, калі Атаманскі султан вырашыў пабудаваць чыгунку «Хіджазі», якая злучыла Дамаск і Медзіну, што палегчыла штогадовае паломніцтва хадж, і пастаянны гандаль.

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...

Гарады-пабрацімы

Remove ads

Славутасці

Музеі

  • Іарданскі археалагічны музей
  • Іарданскі музей народных традыцый
  • Іарданскі музей фальклору
  • Археалагічны музей Універсітэта Іарданіі
  • Антрапалагічны музей Універсітэта Іарданіі
  • Музей нумізматыкі / Цэнтральны банк Іарданіі
  • Каралеўскі аўтамабільны музей

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads