Іванкавічы
вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іва́нкавічы[1] (трансліт.: Ivankavičy, руск.: Иванковичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Палонкаўскага сельсавета. Размешчана за 27 км ад Баранавіч, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Палонка на лініі Баранавічы—Ваўкавыск, на р. Іса.
Remove ads
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вядомы з XVI ст. У 1570 годзе вёска мела 3 валокі зямлі, падатак складаў 3 капы і 9 грошай.
У 1905 годзе вёска і маёнтак у Люшнеўскай воласці Слонімскага павета.
З 1921 годзе 2 аднайменныя вёскі і фальварак у складзе Польшчы, у Люшнеўскай гміне Слонімскага павета.
З 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 9 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 22 вяскоўцы, акупанты загубілі 16 жыхароў.
У 1971 годзе працавалі пачатковая школа, магазін, клуб, бібліятэка.
Да 1985 года ў складзе Перхавіцкага сельсавета[2].
Remove ads
Насельніцтва
Інфраструктура
Працуюць майстэрні па рамонце с.-г. тэхнікі, ветэрынарны ўчастак, магазін, пачатковая школа, бібліятэка, аддзяленне сувязі.
Вядомыя асобы
- Рыгор Іванавіч Афанасік (нар. 1935) — беларускі вучоны ў галіне меліярацыі.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads