Іваноў (карная аперацыя)
Карная аперацыя нямецкіх акупантаў у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аперацыя «Іваноў» (ням.: Unternehmen «Iwanow») — кодавая назва карнай аперацыі нямецкіх акупацыйных улад супраць партызан і цывільнага насельніцтва Бярэзінскага, Бялыніцкага і Клічаўскага раёнаў 25—26 жніўня 1943 года.
Remove ads
Ход аперацыі
Карная аперацыя праводзілася сіламі 700-га ахоўнага палка, узводаў жандармерыі, сапёрнага і музычнага, эйнзацкаманды, спецыяльнай калоны для вывазу нарабаванай маёмасці і сельгаспрадукцыі. Кіравалі аперацыяй начальнік 813-й палявой камендатуры палкоўнік Шміт і зондэрфюрэр Ендэн. У задачу карнікаў уваходзіў разгром партызанскіх фарміраванняў у раёне вёскі Дулебы, захоп ураджаю і гвалтоўны ўгон насельніцтва з вёсак, размешчаных на поўдзень ад шашы Беразіно — Бялынічы (вёскі Баравіца, Уюноўка, Дулебы, Заброддзе, Задор’е, Курганне, Несцяроўка, Печы, Рубеж).
Аднак на падыходах да зыходных рубяжоў, атакі карнікаў на партызанскія пазіцыі былі перахоплены каля вёскі Забалацце 113-м і 121-м партызанскімі атрадамі. Прыдадзеная 700-му палку аўтакалона была разгромлена. У вёсцы Быковічы (на паўдарозе да зборнага пункта карнікаў у вёсцы Любушаны) байцы 208-га партызанскага атрада імя Сталіна ў сустрэчным баі атакавалі і адкінулі да шашы штабную роту і адзін з батальёнаў 700-га палка, прычынілі яму адчувальныя страты. Карная аперацыя правалілася, партызаны абаранілі насельніцтва ад рабавання і знішчэння.
Remove ads
Літаратура
- У. С. Пасэ. Іваноў // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 226. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads