Іван Іванавіч Сінчук

беларускі гісторык, нумізмат From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іван Іванавіч Сінчу́к (нар. 8 сакавіка 1956Кобрын, Брэсцкая вобласць) — беларускі гісторык, археолаг і нумізмат. Член Расійскай асацыяцыі «Гісторыя і камп’ютар», міжнароднай Асацыяцыі нумізматаў Балтыі.

Remove ads

Біяграфія

У 1981 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ[1] са спецыялізацыяй «дапаможныя гістарычныя дысцыпліны». Спецыяльную падрыхтоўку атрымаў у аддзеле нумізматыкі Дзяржаўнага гістарычнага музея (г. Масква) у 1983—1984 гадах.

У 1985—1991 гадах супрацоўнік, вядучы археолаг Інстытута «Белспецпраектрэстаўрацыя»[1], кіраўнік работ па шэрагу аб’ектаў: даследаваў архітэктурна-археалагічныя помнікі на тэрыторыі Мазыра, Магілёва, Мінска, Быхава, Нясвіжа, Кобрына. Прымаў удзел у археалагічных раскопках Роўна, Гродна, Вільні, Тракая, Калінінграда, Ленборка, Навагрудка і інш.

У 1989—1991 гадах вучыўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі НАН[1] (аддзел феадалізму).

З 1995 года супрацоўнічае з Інстытутам археалогіі і этналогіі Польскай АН, вывучаў манетныя зборы ў музеях Польшчы[1].

У 1995—1998 гадах выкладаў у Беларускім універсітэце культуры, Еўрапейскім гуманітарным універсітэце. У 1999—2008 гадах працаваў у Нацыянальным музеі Літвы. У 1999—2008 гадах вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь[1]. У кожнай з пералічаных устаноў трымаў планку па колькасных і якасных параметрах навуковай дзейнасці.

Выканаў індывідуальныя навукова-даследчыя праграмы «Тэхніка манетнай справы XVII ст.» і «Анамастыка беларускай эліты». Даследуе гісторыю грашовага абарачэння, тэхніку манетнай справы IX—XX стст., гісторыю матэрыяльнай культуры XVI—XX стст., праблемы этнічнай антрапанімікі Беларусі.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Напрамкі даследаванняў: гісторыя матэрыяльнай культуры Беларусі XVI—XX ст., гісторыя грашовага абарачэння Беларусі, тэхніка манетнай справы IX—XX ст., праблемы этнічнай антрапанімікі Беларусі, прымяненне матэматычных і фізіка-хімічных метадаў у гістарычных даследаваннях[1].

Аўтар больш за 400 навуковых прац і 200 энцыклапедычных артыкулаў. Аўтар навуковых прац па нумізматыцы і археалогіі, адзін з аўтараў дапаможніка «Некаторыя пытанні вывучэння гісторыі, эканамічнай тэорыі і культуралогіі ў ВНУ» (1997).

Лідзіруе сярод айчынных аўтараў па колькасці нумізматычных артыкулаў у энцыклапедычных выданнях. Напісана звыш двух з паловай сотняў артыкулаў для энцыклапедыі «Археалогія і нумізматыка Беларусі», «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» (у 6 т.), «Беларускай энцыклапедыі» (у 18 т.), «Энцыклапедыі Вялікага княства Літоўскага» (у 2 т.), энцыклапедыі «Рэспубліка Беларусь» (у 6 т.). Ён падрыхтаваў таксама праграму вузаўскага навучальнага курса нумізматыкі.

Вучоны вырашыў шэраг праблем, звязаных з рэстаўрацыяй Мірскага замка, удзельнічаў у стварэнні шэрагу экспазіцый, удзельнік міжнародных канферэнцый. Сінчук з’яўляецца спецыялістам па выкарыстанні матэматычных і фізіка-хімічных метадаў у гістарычных даследаваннях, адным з першых у беларускай гістарычнай навуцы стаў выкарыстоўваць колькасныя метады ў гістарычных даследаваннях.

У 2000 годзе стаў пераможцам расійскага конкурсу на знак рубля (дызайн сімвала). Беларускі гісторык першым знайшоў згадкі выявы знака рубля, датаваныя XVII—XIX стагоддзямі. Гэтай выявай былі напісаны скорапісам надрадковыя літары «р» і «у».

Бібліяграфія

  • Синчук, И. И. История одной фальшивой монеты : [монография] / И. И. Синчук; науч. ред. Ю. М. Бохан. — Минск : Минсктиппроект, 2006. — 37, [2] с. : ил., табл.
  • Синчук, И. И. Итоги — 50 / И. И. Синчук — Мінск, 2007 — 60 с. : ил.
  • Брошюра содержит список научных работ Синчука И. И. за 1984 −2006 гг., перечень намеченных к публикации в виде книг работ юбиляра и очерк о знаке рубля.
  • Синчук, И. И. Клады Беларуси: законодательство и практика / Синчук И. И. — Минск : Минсктиппроект, 2003. −54, [1] с.
  • Синчук, И. И. Монетные дары в Фонд Народной Обороны жителей Кобринского повета в мае-апреле 1939 г. / И. И. Синчук // Десятая Всероссийская нумизматическая конференция. Псков, 15-20 апреля 2002 г. : тезисы докладов и сообщений. — М., 2002. — С. 304—307.
  • Синчук, И. И. Находки единичных монет в г. Кобрине / И. И. Синчук, С. М. Янюк. — Минск : Технопринт, 2000. — 27 с. : ил.,табл.; библиогр.: с. 24.
  • Синчук, И. И. Находки единичных монет в г. Кобрине Брестской обл. Республики Беларусь / И. И. Синчук, С. М. Янюк // Седьмая Всероссийская нумизматическая конференция.- Ярославль, 19-23 апреля 1999 г. : тезисы докладов и сообщений. — Москва, 1999. — С.183-187.
  • Сінчук, І. І . Ордэн / І. І. Сінчук // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 11. — С. 444—447.
  • Сінчук, І. І. Узнагародныя медалі Расійскай імперыі 19 — пачатку 20 ст. / І. І. Сінчук. — Мінск, 2002 — 48 с.
  • Синчук, И. И. Экспертное заключение о кладе монет 17-18 вв. из д. Гладково Чаусского раёна Могилевской обл. Беларуси / И. И. Синчук. — Мінск : ПКФ «Арти-фекс», 1994. — 13 с.
  • Синчук, И. Многоликий знак рубля / І. Сінчук // Нумизматика. — 2006. — № 12.
  • Синчук, И. И. Первая белорусская нумизматическая энциклопедия «Археалогія і нумізматыка Беларусі» / И. И. Синчук // Берасцейскі хранограф. Вып. 3. — Брэст, 2002. — С. 338—353.
  • Синчук, И. И. Деньги в исторической ретроспективе / И. И. Синчук // Белорусский банковский бюллетень.- 1999. — № 33. — С. 34-43 ; № 34. — С. 33-40.
  • Синчук, И. И. Деньги: историческая ретроспектива / И. И. Синчук // Нумизматический альманах. — 1997. — № 2. — С. 2-11, № 3-4. — C. 10-16.
  • Синчук, И. И. Деньги в исторической ретроспективе / И. И. Синчук // Банковский бюллетень. — 1996. — № 16. — С. 69-89.
  • Сінчук І. Нешчаслівае шчасце нумізмата / І. І. Сінчук // Мастацтва Беларусі. — 1991.- № 1.- С. 65-69.
  • Сінчук І. Erbe — значыць спадчына / І. Сінчук // Мастацтва Беларусі. — 1990. — № 2. — С. 68-70.
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads