Трокі
горад у Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тро́кі[2], таксама Трака́й (літ.: Trakai) — горад у Літве, паміж Троцкімі азёрамі. Адміністрацыйны цэнтр Троцкага раёна Віленскага павета. Вузел аўтамабільных дарог, чыгуначная станцыя.
Remove ads
Гісторыя
Трокі былі заснаваныя ў ХІІ стагоддзі. У XIV—XV стагоддзях яны сталі значным палітычным цэнтрам Вялікага Княства Літоўскага, рэзідэнцыяй вялікіх князёў — з 1320 года Гедзіміна, з 1341 года Кейстута, потым Вітаўта. Апошні перасяліў сюды караімаў, якія жывуць у горадзе і цяпер. У 1409 годзе Трокі атрымалі гарадскія правы, у 1413—1795 гадах горад быў цэнтрам Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Трокі перайшлі да Расійскай імперыі. Да 1920 года горад знаходзіўся ў складзе Віленскай губерні. Затым Трокі на некаторы час апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы (1920—1922), потым належалі да Польшчы, а з кастрычніка 1939 года перайшлі да Літвы.
Старая частка горада (да XV стагоддзя) з’яўляецца помнікам горадабудаўніцтва.
Remove ads
Насельніцтва
Remove ads
Помнікі
- Рэшткі замка ХІІІ стагоддзя
- Троцкі замак
- Касцёл Вітаўта (1409, перабудаваны ў ХVІІІ стагоддзі ў стылі барока)
- Руіны кляштара бернардзінцаў (ХVІІ—ХVІІІ стагоддзі)
- Кінеса — храм караімаў (ХVІІІ стагоддзе)
- Палац Тышкевічаў (1896)
Вядомыя асобы
- Абрагам бен Ёшыягу (1626—1687) — караімскі рэлігійны дзеяч, паэт, лекар
- Іосіф Іпалітавіч Жылінскі (1834—1916) — геадэзіст
У сямейнай капліцы Ромераў у касцёле Найсвяцейшай Дзевы Марыі пахаваныя грамадска-палітычны дзеяч Міхал Ромер (1778—1853) з жонкай, грамадскі дзеяч i мастак Эдвард Ян Ромер (1806—1878) з другой жонкай, мастак Альфрэд Ізідор Ромер (1832—1897).
Спорт
Галерэя
- Дом у Троках
- Храм караімаў (кінаса)
Гарады-пабрацімы
Івана-Франкоўск, Украіна (9 лістапада 2006)[7][8][…]
Авола[d], Італія (2015)[7][9]
Ака, Ізраіль (2015)[7][9]
Аланья[d], Турцыя (2006)[7][9][…]
Бернбург, Германія
Борнэ[d], Нідэрланды
Гміна Гіжыцка, Польшча (2013)[7][9]
Гіжыцка, Польшча (2005)[7][9]
Казах, Азербайджан (2017)[7][9]
Кашалін, Польшча (2019)[10][9]
Луцк, Украіна (2010)[7][11][…]
Ліда, Беларусь (2008)[7]
Мальбарк, Польшча (1997)[7][9]
Мцхета, Грузія (2014)[7][9]
Новы Сонч, Польшча (1998)[9]
Полацк, Беларусь (2004)[7]
Райнэ, Германія (1996)[7][9][…]
/
Тыргавіштэ, Румынія / Румынія[12]
Шэнебек[d], Германія (3 чэрвеня 2022)[7][9][…]
Яварыў, Украіна
лен Вестра-Гёталанд, Швецыя (2014)[9]
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads